Гарадзенец у майцы з “Пагоняй” уразіў журы ўкраінскага “X-фактара” (ВІДЭА)

|

Пётр выступаў разам з музыкамі былога “Ляпіса” Аляксандрам Старажуком і Русланам Уладыкам ды вядомым гарадзенскім басістам Сяргеем Адамовічам. Усе яны выйшлі на сцэну ў майках з “Пагоняй”.

 

Гурт выканаў песню гурта Queen Crazy Little Thing Called Love. Запальваючы рок-н-рол не пакінуў абыякавым журы, якое адзінагалосна прагаласавала за далейшы ўдзел беларусаў у шоў.