З гандлёвай сеткі Гродна канфіскавана кавы і гарбаты на 24 мільёна рублёў

|

Дадзены тавар дастаўляўся індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у сталіцы, непасрэдна ў пункты рознічнага гандлю на рынкі Гродна без наяўнасці таварна-суправаджальных дакументаў усталяванага ўзору.

 

За парушэнне ч. 4 арт. 12.17 КОАП Рэспублікі Беларусь арыштаваны і канфіскаваны тавар на агульную суму 23,5 млн. руб. Матэрыял праверкі накіраваны ў суд для вынясення пастановы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Па інф. http://grodno.biz

Фота http://ecoportal.ru