Неафіцыйныя разлічваюць на легалізацыю, афіцыйныя – на дыялог з Варшавай

|

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Беларусі Павел Марчук, польскую дэлегацыю на перамовах узначальвае першы намеснік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер, беларускую — упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Прадстаўнікі грамадскасці не запрошаны на пасяджэнне камісіі.

 

Раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе. З таго часу ў краіне існуе два Саюзы палякаў — афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы.

 

У пачатку 2010 года канфлікт паміж прадстаўнікамі СПБ абвастрыўся ў сувязі з сітуацыяй вакол Дома польскага ў пасёлку Івянец (Валожынскі раён Мінскай вобласці), на які прэтэндавалі як афіцыйная арганізацыя, так і нефармальнае яе крыло. 17 лютага суд Валожынскага раёна прыняў рашэнне на карысць зарэгістраванай структуры СПБ.

 

15 і 17 лютага беларускімі праваахоўнымі органамі за правядзенне несанкцыянаваных акцый пратэсту былі затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў неафіцыйнага СПБ, а кіраўнікі арганізацыі — асуджаныя. Гэтыя дзеянні выклікалі асуджэнне афіцыйнай Варшавы і еўраструктур.

 

Прадстаўнікі Саюза палякаў спадзяюцца, што міжурадавая камісія вырашыць іх праблемы. Актывісты незарэгістраванай структуры СПБ разлічваюць на легалізацыю, афіцыйнай — на наладжванне дыялогу з Варшавай.

Па інф. БелПАН Фота http://era.by/news