Утоеная таямніца

|

– Растлумачце, Сяргей, як паўстала ідэя намаляваць аголеных дзяўчат, не паказваючы іх цалкам?

– Ідэю «выношваў» ужо даўно. Некалі я думаў аб дасканаласці цела маладых жанчын. І… пра дробныя недахопы, якія яны хаваюць. Пад покрывам ночы яны могуць па-майстэрску схаваць іх, і тады стаць абсалютна дасканалымі. Выявы імглістыя толькі таму, што яны – усяго толькі мара юнага хлопца.

 

align=”left” >– У кожнай – свая гісторыя, або адна на ўсіх?

– У кожнай гісторыя па-свойму індывідуальная, але заканчэнне гэтых гісторый аднолькавае. Улюбёныя кідалі сваіх сябровак, пазнаўшы іх недахопы. І дзяўчаты схаваліся на маіх карцінах, дзе я адлюстраваў самае лепшае і выдатнае. Некаторыя хаваюць свае твары. Яны плачуць, ім страшна. Яны думаюць, што ніколі з імі побач не будзе больш сапраўднага кахання.

 

– Адкуль такая задумка?

– Усе мае думкі, планы, мары, як віхура, мне цяжка гаварыць пра гэта, але я паспрабую. Аголеная жанчына заўсёды з’яўлялася любімай выявай для шматлікіх мастакоў. Гэта цяжка назваць «задумкай». Я ўсяго толькі надаў свой сэнс.

 

– Вы выстаўляліся ў Гродна?

– Так. Але гэта было вельмі даўно. Першая выстава была прысвечана крыўдзе прыроды на людзей. Яна адлюстроўвала сутнасць небяспекі, якая навісла над прыродай. Другая мая выстава трохі шакавала наведвальнікаў: у ёй я паспрабаваў звязаць два светы – свет графітыстаў і свет звычайных мастакоў. Напрыклад, на адной карціне быў намаляваны графітыст, які маляваў сваю карціну, а побач сядзела дзяўчына, якая малявала гэтага графітыста…

 

– Героі вашых карцін – гэта простыя людзі, або нехта незвычайны?

– Героі маіх карцін – усе тыя, хто змог зачапіць мяне, даць мне новую ідэю. Ці наадварот… У пошуку я магу звяртацца да самых невядомых і забытых выяваў.

 

– У кожны твор мастак укладае свой сэнс, а ў чым сэнс вашых прац?

– Сэнс у тым, што сэнсу ўвогуле няма…