«У Гародні іх можна сустрэць найчасцей»
Пачынаецца выстава фрагментам карціны невядомага майстра пачатку ХХ стагоддзя, якая і лягла ў аснову стварэння экспазіцыі. У зале можна пабачыць як карціны, так і скульптуры анёлкаў. Да таго ж – аматары жывапісу і скульптуры могуць набыць на выставе зацікавіўшыя іх творы.
– Мне выстава вельмі спадабалась сваей яркасцю і жывасцю, – дзеліцца ўражаннямі адна з наведвальніц. – Шмат фарбаў, шмат эмоцый і думак, глыбіня сюжэтаў спыняюць погляд на кожнай карціне. Даўно у Гродна не было такіх якасных выстаў. Абавязкова прапаную паход у музей сябрам.
На драўляных скульптурах анёлкі меланхалічна паглядаюць на наведвальнікаў выставы, а на некаторых карцінах радасна ўсміхаюцца… менавіта табе.
>
У часе адкрыцця выставы
Фота Яраслава Ванюкевіча