Трэць дэпутатаў гарсавета хочуць захаваць дэпутацкія мандаты

|

Ізноў балатавацца вырашылі 10 дзейных дэпутатаў гарсавета. Сярод іх — дырэктар тэлерадыёканала «Гродна плюс» Аляксандр Ласмінскі.

 

Зарэгістравана 14 прадстаўнікоў апазіцыйных партый: шэсць членаў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», па чатыры – ад Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адмоўлена ў рэгістрацыі аднаму члену АГП.

 

Сярод тых, хто вырашыў браць удзел у выбарах у Гродзенскі гарсавет, — яго цяперашні старшыня Пётр Валадзько, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Людміла Сяўко, рэктар Гродзенскага медыцынскага універсітэта Пётр Гарэлік, дырэктар мясцовага мясакамбіната Анатоль Грышук, кіраўнікі дзіцячых садкоў, гімназій, медыцынскіх устаноў, лікёра-гарэлачнага завода.

Па інф. БелаПАН