Пажыццёвы вердыкт Аляксандры

|

Вельмі даўно я ведаю дзяўчынку, якая страціла зрок па чыстай выпадковасці: у навагоднюю ноч яна, як і ўсе побач, запускала феерверкі, але не адыйшла на бяспечную адлегласць, пашкодзіла вочы, трапіла ў шпіталь. Там ёй не паставілі дыягназ, а вынеслі вердыкт – слепата. Яе клічуць Аляксандра, ёй 18 год, тры з каторых яна жыве без зроку.

 

Яна недасканала помніць тую святочную ноч: спачатку – жудасны боль у вачах, потым шок і цішыня. Ачнулася ў шпіталі, наматаныя на галаву бінты перашкаджалі бачыць. Пачула, што каля яе сядзіць мама і плача. Саша яе абняла, але мама плакаць не перастала.

 

– Калі прыйшлі дактары і пачалі здымаць бінты, – расказвае Аляксандра, – я не магла дачакацца канца гэтай працэдуры, каб супакоіць маму, гледзячы ёй у вочы: «Усё добра, я ж цэлая». Знялі апошні пласт бінтоў, і я ўбачыла цемру.

 

Саша не зусім прызвычаілася да свайго становішча. І не таму, што нехта можа зрабіць ёй балюча, а таму што яна не можа займацца любімай справай – маляваннем. А яшчэ яна займалася фатаграфіяй. Аляксандру ўвесь час падтрымлівае мама.

 

– Яна – мая самая лепшая сяброўка. Вучыла чытаць мяне па Брайлю, хадзіць з кіем. І купіла мне сабаку. Гэта вельмі добры сабака, мой правадыр. Яго клічуць Хаці, па-японску гэта азначае лічбу «восем». У Японіі кажуць, што яна прыносіць поспех.

 

А вось старыя сяброўкі пакінулі Аляксандру. Яе хлопец, як толькі празнаў, што яна аслепла, раптам знік. –

 

Мае сябры – маці і Хаці, – ухмыляецца Саша. – Мама забяспечвае мяне, але зараз я імкнуся зарабляць грошы сама. Акрамя фатаграфіі і малюнку, я грала на скрыпцы, але кінула з-за мастацкай школы. Прыйшлося дастаць скрыпку і вучыцца зноўку. Было невыносна цяжка, я зрывалася, але не хацелася станавіцца чалавекам, які з-за знешніх абставін дазваляе сабе сядзець і лайдачыць. Я грала ў шпіталях і атрымлівала грошы ад людзей, якім іх было не шкада. Заробак не вялікі, але лепш чым нічога.

 

Аляксандра любіць шпацыраваць са сваім сабакам. Хаці – сапраўдны цуд. Ён ніколі не вырвецца з рук, не пабяжыць да іншых сабак, пакуль яго не адпусцяць. Хутка вяртаецца. Часта да іх далучаецца мама Сашы, яна хвалюецца за дачку.

 

– Якім стала тваё светаўспрыманне, Аляксандра?

 

– Я чую шэпт за суседняй сценкай, адчуваю пах дажджу і цяпло сонца, да іх з’яўлення. Па гутарках людзей я разумею, якія яны нячулыя, злыя… Я бачу свет у розных гуках, уяўляю ў розных фарбах.

 Вельмі даўно я ведаю дзяўчынку, якая страціла зрок па чыстай выпадковасці: у навагоднюю ноч яна, як і ўсе побач, запускала феерверкі, але не адыйшла на бяспечную адлегласць, пашкодзіла вочы, трапіла ў шпіталь. Там ёй не паставілі дыягназ, а вынеслі вердыкт – слепата. Яе клічуць Аляксандра, ёй 18 год, тры з каторых яна жыве без зроку. 

 

Яна недасканала помніць тую святочную ноч: спачатку – жудасны боль у вачах, потым шок і цішыня. Ачнулася ў шпіталі, наматаныя на галаву бінты перашкаджалі бачыць. Пачула, што каля яе сядзіць мама і плача. Саша яе абняла, але мама плакаць не перастала.

 

– Калі прыйшлі дактары і пачалі здымаць бінты, – расказвае Аляксандра, – я не магла дачакацца канца гэтай працэдуры, каб супакоіць маму, гледзячы ёй у вочы: «Усё добра, я ж цэлая». Знялі апошні пласт бінтоў, і я ўбачыла цемру.

 

Саша не зусім прызвычаілася да свайго становішча. І не таму, што нехта можа зрабіць ёй балюча, а таму што яна не можа займацца любімай справай – маляваннем. А яшчэ яна займалася фатаграфіяй. Аляксандру ўвесь час падтрымлівае мама.

 

– Яна мая самая лепшая сяброўка. Вучыла чытаць мяне па Брайлю, хадзіць з кіем. І купіла мне сабаку. Гэта вельмі добры сабака, мой правадыр. Яго клічуць Хаці, па-японску гэта азначае лічбу «восем». У Японіі кажуць, што яна прыносіць поспех.

 

А вось старыя сяброўкі пакінулі Аляксандру. Яе хлопец, як толькі празнаў, што яна аслепла, раптам знік.  

 

– Мае сябры – маці і Хаці, – ухмыляецца Саша. –  Мама забяспечвае мяне, але зараз я імкнуся зарабляць грошы сама. Акрамя фатаграфіі і малюнку, я грала на скрыпцы, але кінула з-за мастацкай школы. Прыйшлося дастаць скрыпку і вучыцца зноўку. Было невыносна цяжка, я зрывалася, але не хацелася станавіцца чалавекам, які  з-за знешніх абставін дазваляе сабе сядзець і лайдачыць. Я грала ў шпіталях і атрымлівала грошы ад людзей, якім іх было не шкада. Заробак не вялікі, але лепш чым нічога. 

 

 Аляксандра любіць шпацыраваць са сваім сабакам. Хаці – сапраўдны цуд. Ён ніколі не вырвецца з рук, не пабяжыць да іншых сабак, пакуль яго не адпусцяць. Хутка вяртаецца. Часта да іх далучаецца мама Сашы, яна хвалюецца за дачку. 

 

– Якім стала тваё светаўспрыманне, Аляксандра?

 

 Я чую шэпт за суседняй сценкай, адчуваю пах дажджу і цяпло сонца, да іх з’яўлення. Па гутарках  людзей я разумею, якія яны нячулыя, злыя… Я бачу свет у розных гуках, уяўляю ў розных фарбах.