Птушка 2010 году – на паштовых марках Беларусі

|

На аркушы 7 марак з выявай самкі пустальгі– кожная наміналам 1000 рублёў – і купон з выявай самца.

Наклад марак – 70 тысяч, дадаткова выйшла адмысловая капэрта Першага дня і штэмпель з выявай сокала, якімі і пагашаліся маркі на капэртах у дзень выпуску.

Запланаваны і выпуск картмаксімума (гэта картка з выявай птушкі і маркай, якая таксама будзе пагашацца спецштэмпелем).

На кожнай марцы і купоне ёсць лагатыпы грамадскага аб’яднання  «Ахова птушак Бацькаўшчыны», аддзяленне якой ёсць і ў Гродне, а таксама і міжнароднай асацыяцыі BirdLife International.

 

Паводле birdwatch.by