Беларускія футбалісткі прайгралі нарвежкам

|

У першым тайме галы ў браму беларускай каманды забілі Аннелі Гіске і Лізэ Клавенесс, пасля перапынку – Ізабэль Херловсен, Лене Мюхоланн і Сольвейг Гунбрандсен.

У папярэдніх гульнях беларускай жаночай зборнай, якую трэніруе Дзмітрый Шаўчук, шчасціла больш: у гасцях у македонак наша каманда перамагла з лікам 6:1, з галандкамі згуляла ўнічыю 1:1.

Кваліфікацыйная група пасля ўчарашняй гульні выглядае такім чынам:

Нарвегія – 12 балаў

Галандыя – 7 (4)

Беларусь – 4 (3)

Славакія – 3 (3)

Македонія – 0 (4).

Наступны матч беларуская жаночая зборная згуляе 28 красавіка таксама на сваім полі супраць каманды Галандыі, 22 мая адбудзецца сустрэча са зборная Македоніі, 19 чэрвеня выезд у Славакію, 23 чэрвеня – у Нарвегію, 25 жніўня – хатняя сустрэча са славацкімі футбалісткамі.

Фота Яраслава Ванюкевіча