20 мільёнаў еўра на памежныя пераходы

|

Гаворка ідзе пра чыгуначны пераход ў Кузніцы, аўтамабільны ў Палоўцах і таварны ў Семяноўцы. Грошы выдаткоўваюцца з 4 крыніц: праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна, Нарвескага фінансавага механізму, Швейцарска-польскай праграмы супрацоўніцтва і польскага ўрада.

У Палоўцах з’явяцца, акрамя таго, два павільёны для легкавых аўто, пост для рэнтгенаўскага абсталявання. У 2012 годзе ў Семяноўцы павінны ўжо быць фітасанітарный пункт, кантрольныя масткі над рэльсамі, пляцоўка для верталёта. Праз год у Кузніцы будзе значна прасцей перасякаць мяжу, працэс мадэрнізацыі пачаўся там ужо ў лютым гэтага году. На гэтым пераходзе з’явіцца маніторынг, а таксама абсталяванне, якое будзе знаходзіць радыёактыўныя рэчывы.

Здымак з www.podlaski.strazgraniczna.pl