5 гадоў турмы за пляшку каньяку і сто даляраў

|

28-гадовага лідчаніна выклікалі ў ваенкамат для прызыву на зборы. Хлапец пачуваўся нездаровым і паведаміў пра гэта ўрачу, дадаўшы, што хутчэй за ўсё не зможа ўдзельнічаць у зборах па стане здароўя. Доктар пагадзіўся і прапанаваў замацаваць дыягназ з дапамогай грошай і каньяку. Кошт “правільнага дыягназу” склаў 100 даляраў і пляшку каньяку. Па словах медыка, ён намерваўся палову сумы аддаць урачу з Лідкага цэнтральнага шпіталю, у кампетэнцыю якога ўваходзіць пацверджанне ваеннаабавязаных годнымі альбо не да прызыву на зборы. Доктар з цэнтральнага шпіталю зрабіў здымак і пацвердзіў, што з такім дыягназам хлопец удзельнічаць у зборах не можа.

Лідчанін насамрэч пачуваўся кепска. Таму вырашыў звярнуцца ў міліцыю, каб затрымаць мясцовага ўрача. Каньяк той схаваў ў багажніку ўласнага аўтамабіля проста перад прахадной ваенкамата. А грошы ўзяў у службовым кабінеце.

Матэрыялаў у выніку аператыўна-росшукавых мерапрыемстваў хапіла для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле “Падбухторванне да хабару”. Максімальнае пакаранне за такое злачынства прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Зараз незалежныя эксперты правялі даследаванні, якія не могуць даць адназначны адказ пра годнасць маладога лідчаніна да ўдзелу ў зборах.

Па матэрыялах www.uvd.grodno.by