На пункце пропуску “Беняконі” з’явяцца гатэль і кафэ

|

Рэканструкцыя доўжыцца з канца 2005 года. Зараз пабудаваныя чатыры паласы руху – па дзве на ўезд і выезд, памяшканні для дагляду, сканчаецца будаўніцтва аб’ектаў сэрвісу – гатэля, кафэ і пункта тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў.

Пасля сканчэння рэканструкцыі ягоная прапускная здольнасць павялічыцца ў два разы. Калі раней “Беняконі” маглі прапусціць у суткі 1120 грамадзянаў, 30 аўтобусаў, 200 грузавых і 550 легкавікоў, то пасля рэканструкцыі лік грамадзянаў можа скласці да двух з паловай тысяч, да 635 легкавікоў і 350 грузавых машын, 65 аўтобусаў.

Праектны кошт рэканструкцыі складае 20,7 мільярдаў рублёў. Грошы выдаткоўваюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Зараз “Беняконі” бесперабойна прапускае грамадзянаў і транспарт у часовым рэжыме. Пасля сканчэння будаўніцтва плануецца арганізаваць працу па прынцыпе аднаго прыпынку з выкарыстаннем сістэмы “зялёных” і “чырвоных” каналаў.