У Гродне прайшлі вучэнні па абароне ў надзвычайных сітуацыях

У вучэннях прымалі ўдзел міліцыя, выратавальнікі ды Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце.

 

Для правядзення гэтых вучэнняў былі выкарыстаныя сілы камісіі па надзвычайных сітуацыях пры гарвыканваме, гарадскі аддзел па надвычайных сітуацыях, а таксама службы грамадзянскай абароны ды розныя арганізацыі горада.

Поўнамаштабныя вучэнні складаліся з некалькіх этапаў. Адпрацоўваліся розныя, не звязаныя адна з адной сітуацыі. Гэта і ліквідацыя наступстваў шквалістага ветру, і мінаванне будынкаў, і абрушэнне дома, і выбух бытавога газу і нават спыненне незаконнага пранікнення ў вадасховішчы Гродзенскай ГЭС.

 

Здымкі Вольгі Мілавай