Беларуска-польскую мяжу ў “Кузніцы” можна будзе перайсці пешшу

Як паведаміла намесніца дырэктара аддзела інфраструктуры ў Ваяводскай управе ў Беластоку Эва Стаховіч, на Падляшшы магчымым стане перасячэнне мяжы пешшу толькі ў Кузніцы і ў будучыні ў Палоўцах:

– У нас засталіся толькі два пераходы.

У Кузніцы мадэрнізацыю ажыццявім да канца года, і пешы рух будзе магчымы, бо тут інфраструтура патрабуе толькі невялікіх зменаў.

А ў Полаўцах ідзе будаўніцтва, інфраструктура ўжо створана.

Таму як толькі пераход у Палоўцах-Пясчатцы пачне працаваць, пешы рух адразу можна пачынаць. Застаецца пытанне толькі ў Баброўніках.

 

Памежны пераход у Баброўніках пралягае па мосце і трэба будаваць паралельны мост для пешаходаў.

Цяпер на Падляшшы пешшу свабодна можна перасякаць польска-беларускую мяжу ў Белавежскай Пушчы і з дапамогай воднага траспарту па Аўгустоўскім канале.