Фотарэпартаж: Як у студыі “Макей” ствараюць прыгажосць са скуры

|

Захоўваючы векавыя традыцыі, фірма “Макей” займаецца стварэннем дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў са скуры. Усе вырабы робяцца толькі з натуральнай скуры і толькі ўручную. Гэта надае і ім арыгінальнасць і асаблівы шарм. “Твой стыль” зазірнуў на знакамітае гарадзенскае прадпрыемства.

У Гродне лепшыя стралкі могуць выйграць падарунак каханым на 8 Сакавіка

У Гродне 7 сакавіка пройдзе аматарскі турнір па кулявой стральбе. “Выступіць можа кожны жадаючы. Абмежаванні толькі па ўзросце – удзельнік павінен быць не маладзейшы за 14 гадоў. Дамо ўвесь неабходны інвентар”, – распавялі Белта ў Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ “Дынама”.

У 2016 годзе могуць прыбраць міліцыю са стадыёнаў і спрасціць дагляд заўзятараў

Спрашчэнне рэгістрацыі банераў, фанацкіх перформансаў і алкаголю на стадыёне, спрашчэнне дагляду пры ўваходзе на футбол і іншыя пытанні абмяркоўвалі на сустрэчы кіраўніцтва Беларускай федэрацыi футбола з прадстаўнікамі УУС, футбольных клубаў Гродзенскай вобласці і іх балельшчыкамі, якая адбылася ў Гродне 29 студзеня.

Вялікі Гэтсбі ў “Эпалеце”: як мог бы выглядаць Леанарда Ды Капрыа на вуліцах Гродна

Рэакцыя “Твайго стылю” даўно любіць і шануе Ды Капрыа, таму навіна пра яго першы Оскар нас вельмі ўзрадавала. Мы уявілі сабе, дзе і як можна было б сустрэць яго герояў на вуліцах Гродна.

У Гродзенскім універсітэце прайшла першая вечарына беларускай музыкі

|

Канцэрт, прысвечаны Дню роднай мовы, прайшоў 24 лютага на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. Гэта была, фактычна, першая рок-імпрэза ў сценах універсітэта. На ёй выканалі песні як старых гуртоў, такіх як “Песняры”, “Сузор’е”, “Крама” ці N.R.M., гэтак і маладых – Navi, Open Space і іншых.

“Біць трэба гэтых прадпрымальнікаў!” На плошчы ў Гродне застаюцца самыя стойкія

Чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Гродне ў апошні дзень зімы, сабрала крыху больш за 20 чалавек. Прадпрымальнікаў на плошчу выходзіць усё менш, затое па некалькі чалавек падцягваюцца простыя людзі, якія выступаюць ужо не за пачатковую ідэю – адмена ўказа №222, а за справядлівасць і раўнапраўе.

Хакеісты “Дынама” зраўнялі лік у серыі і гатовы на працяг барацьбы ў Гродне

|

Другі матч у Маладзечне для гарадзенскай каманды, таксама як і першы, завяршыўся няўдала. Каманда Мілаша Голаня дала “Дынама” магчымасць зраўняць лік у колькасцях перамог і магчымасць працягнуць серыю яшчэ як мінімум на дзве гульні.