Хакеісты “Дынама” зраўнялі лік у серыі і гатовы на працяг барацьбы ў Гродне
Хоць момантаў для ўзяцця варот у супернікаў у пачатку матча было дастаткова, першую шайбу гледачы ўбачылі толькі на 15-й хвіліне. Дынамавец Дзмітрый Амбражэйчык быў першым, каму ўдалося патрапіць у вароты.
У сярэдзіне другога перыяду каманды закінулі па шайбе. Спачатку вызначыліся гаспадары, а праз некалькі хвілін Лісічкін здолеў закінуць шайбу, тым самым дапамог сваёй камандзе скараціць адставанне ад “Дынама”.
Заключная дваццаціхвілінка прайшла ва ўпартай барацьбе. Гарадзенцы ў самым канцы трэцяга перыяду ў надзеі зраўняць лік знялі вратара. Але замест таго каб вызначыцца, каманда Мілаша Голаня прапусціла шайбу, якая ў выніку і стала кропкай у матчы.
align=”” width=”725″ height=”484″ >
“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 3:1 (1:0, 1:1, 1:0)
Галы:
15.17 1:0 – Амбражэйчык (Міхалёў)
29.59 2:0 – Каско (Мохараў, Шагаў)
37.36 2:1 – Лісічкін (А. Маляўка)
59.15 3:1 – Амбражейчик (П.В.)
Такім чынам, лік у серыі стаў роўным 2:2.
Вынікі іншых матчаў чацвёртага гульнявога дня плэй-оф:
“Ліда” – “Шахцёр” – 2:4
“Хімік-СКА” – “Юнацтва” – 2:3
“Металург” – “Гомель” – 4:3
Наступная гульня паміж “Нёманам” і “Дынама” пройдзе ў Гродне 2 сакавіка. А гульня ў Маладзечне пройдзе 4 сакавіка.
Фота: hcdinamo.by