У музеі Януша Паруліса пакажуць выставу старога шкла (+ шмат фота экспанатаў)

Больш за сотню келіхаў, кілішкаў, сялёдачніцаў і іншых сталовых прадметаў можна будзе ўбачыць у прыватным музеі “У Януша”.

У Гродне змяншаецца попыт на кветкі да 8 сакавіка: цюльпан можна купіць ужо за 10 тысяч

|

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня на вуліцах Гродна разгарнуўся масавы гандаль кветкамі. Вось толькi звыклай карціны прадаўцы пакуль не назіраюць. З іх слоў, мужчыны ўсё менш купляць кветкі на 8 сакавіка.

Беларускія веламаршруты на Аўгустоўскім канале стануць часткай еўрапейскай сеткі

Для развіцця веласіпеднай інфраструктуры плануецца некалькі трансгранічных праектаў. У планах, між іншым – адкрыццё веласіпеднага і пешаходнага пункта пропуска на Аўгустоўскім канале, піша Белта.

У Гродне таксіст не справіўся з кіраваннем і ўехаў у сцяну бізнес-цэнтра

|

Познім вечарам 6 сакавіка аўтамабіль таксі ўехаў у сцяну бізнес-цэнтра “Аўгустоўскі” па вуліцы Ціміразева, каля заапарку.

У Беларусь ідзе пацяпленне: надвор’е у Гродне на тыдзень

|

У бліжэйшы тыдзень у Гродне будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. На пачатку тыдня пройдуць дажджы, уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 5 градусаў цяпла. Цяперашняе пацяпленне будзе непрацяглым: як раней паведамляў Белгідрамет, у сярэдзіне сакавіка зноў чакаецца пахаладанне са снегападамі.

“За Гродна і за капітана!” “Нёман” пры поўным Лядовым разграміў “Дынама” і выйшаў у паўфінал

|

Такога ў гэтым сезоне яшчэ не было. “Нёман” запоўніў Лядовы палац заўзятарамі да краёў і разграміў у пух і прах “Дынама” з Маладзечна, тым самым забяспечыў сабе пуцёўку ў паўфінал.

Зніжкі ў GIFках: што прапануюць гарадзенскія салоны прыгажосці, салярыі і цырульні да 8 сакавіка

|

Прыгажосць патрабуе ахвяр і матэрыяльных укладанняў. Каб зрабіць прыгажосць больш даступнай, да 8 сакавіка многія салоны ў Гродне прапануюць гарадзенкам зніжкі. Мужчынам гэты матэрыял таксама можа быць цікавым – можна паглядзець гіфкі.

Усё пра беларускіх жанчын моваю лічбаў: статыстыка Белстата да 8 Сакавіка

|

Міжнародны жаночы дзень –  адно з самых папулярных святаў, што шырока адзначаюцца ў Беларусі. З гэтай нагоды Белстат падрыхтаваў статыстычныя дадзеныя, што характэрызуюць жанчую частку насельніцтва краіны.

У абноўленым цэнтры “Пышкі” прайшла Масленіца: забаў хапала, бліноў – не

|

Больш за тысячу гарадзенцаў 6 сакавіка наведалі абноўлены турыстычна-аздараўленчы цэнтр “Пышкі”, дзе праходзіла “Блін Party”. Свята атрымалася някепскім, але амаль без бліноў.

Навагрудчанка падпаліла хату 90-гадовай пенсіянеркі, каб не вяртаць пазычаныя грошы

|

Інфармацыя аб спробе падпалу жылога дома на вуліцы Мінскай, дзе жыве 90-гадовая пенсіянерка, паступіла ў Навагрудскі РАУС 3 сакавіка, паведамляе сайт УСС Гродна. На месцы здарэння супрацоўнікі міліцыі выявілі сляды пажару – злёгку абсмаленыя дошкі, анучу з пагарэлымі бакамі, а таксама корак з-пад каністры з гаручым.