Металашукальнікі пад забаронай! У Беларусі ўступае ў сілу ўказ “пра тры чарапкі”

18 сакавіка спаўняецца тры месяцы з дня апублікавання ўказа “Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў” і адпаведна выкладзеныя ў дакуменце палажэнні набываюць правамоцнасць.

Праз фортку на кухню: міліцыя апублікавала відэаролік пра будні АМАПаўцаў

|

 

Да чарговай гадавіны з дня заснавання гарадзенскага палка АМАП прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама падрыхтавала ролік-нарэзку відэа ў якім міліцыянты спускаюцца з даху і пралазяць праз вокны ў кватэры, а таксама затрымліваюць злачынцаў на трасе М6.

Чаравічкі расцвілі кветкамі: як дызайнерка з абутковай фабрыкі “Нёман” на пенсіі займаецца жывапісам

|

Бэз, коні, адбітак сонца ў вадзе, браткі, рамонкі, зімовая дарога, цюльпаны… Са сценаў кватэры Ганны Чуканавай вокнамі ў іншыя вымярэнні адрываюцца яе карціны. Да “наіўнага жывапісу”, як зараз акрэсліваць мастацтвазнаўцы творчасць гарадзенскай мастачкі, прывялі яе жыццёвыя дарогі і не адна пара намаляваных і стаптаных чаравікаў.

Польскі міністр замежных справаў наведае Ваўкавыск, адкуль паходзіць яго маці

Польскі міністр замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі падчас свайго візіту ў Беларусь, які адбудзецца 21-22 сакавіка, мае наведаць горад сваіх продкаў паводле матчынай лініі – Ваўкавыск.

У старым будынку ў цэнтры Гродна ў час рэканструкцыі абрынуўся фасад

|

Непрадбачаныя абставіны паўсталі ў будаўнікоў, якія ўзяліся за рэканструкцыю дома па вуліцы Кірава, 3. Частка цэнтральнага фасада павалілася і прымусіла хвалявацца як гісторыкаў, гэтак і неабыякавых гараджан. Будаўнікі запэўніваюць, што далейшае разбурэнне будынка не прадугледжана.

Дызайнеры з Гродна далі другі шанец старой вопратцы на абласным этапе “Мельницы моды”

|

Другі этап папулярнага беларускага конкурсу прайшоў на сцэне Гарадзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну. У ім прыняло ўдзел адзінаццаць дызайнераў.

Что думают жители Белостока о Беларуси?

|

Польшча — суседка Беларусі. А што палякі думаюць пра Беларусь і беларусаў? Карэспандэнты “Нашай Нівы” запыталіся людзей на вуліцах Беластока.

Гарадзенскі скульптар Казімір Місюра стварыў фігуру Хрыста ў чалавечы рост для бабруйскага касцёла

Гарадзенскі разьбяр, які займаўся аднаўленнем фігураў згарэўшага алтара Фарнага касцёла, скончыў чарговую працу – драўляную скульптуру Хрыста Уладара Сусвету. 16 сакавіка яе прывезлі з Воранава, а пасля давядзення асобных элементаў твор адправіцца ў Бабруйск.

Дракула? Бандыт? Хто жыве ў самым таямнічым гарадзенскім доме

У інтэрнэце гэты дом у цэнтры Гродна згадваецца як “Замак Дракулы”. Стаіць недабудаваны катэдж каля старых каталіцкіх могілак і выглядае на фоне пахмурнага вясновага неба і замшэлых крыжоў змрочна і нават злавесна. Гатычны гмах, пра які ў горадзе ходзяць розныя чуткі, даўно стаў адной з неафіцыйных славутасцяў абласнога цэнтра. Але вядома пра яго зусім няшмат.

У Беларусі забаранілі… нешта. Магчыма, Skype і Viber

|

Указ пра стварэнне сістэмы процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку можа забараніць таксама адсылаць SMS з сайта аператара ці карыстацца крыптастойкімі мэсэнджарамі, піша svaboda.org.