“Шпацыр па памяці” ў Гародні: трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці

|

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе “Шпацыр па памяці” ў Гародні, які адбудзецца 1-3 красавіка 2016 года.

Трэцяе кола адраджэння. Сяргей Будкін пра гурт Dzieciuki і іх новы альбом

|

Яны расказваюць простымі словамі, як і за што трэба любіць Айчыну. Тое ж самае рабілі беларускія паэты ў пачатку XX стагоддзя, і нацыя была ўжо выспела амаль, але прыйшлі саветы і гвалтам выправілі гэтае ўсведамленне на перыферыю памяці. Тых, хто хоць нешта казаў насуперак ці нават патэнцыйна мог сказаць, зацкавалі, зламалі, расстралялі, змусілі з’ехаць.

З0 год мінула, а дух “Паходні” жывы: заснавальнікі першай у Гродне дэмакратычнай арганізацыі сустрэліся ў “Крызе”

|

Сябры гарадзенскай “Паходнi” сабраліся 12 сакавіка ў галерэі “Крыга” каб успомніць і адзначыць у невялікім коле аднадумцаў 30 год з дня заснавання гісторыка-культурнага грамадскага аб’яднання, з якога выйшлі многія пазнейшыя грамадскія арганізацыі Гродна.

Чэмпіянат ужо хутка, а футбалісты “Нёмана” зноў прайграюць

|

Гарадзенскі “Нёман” працягвае падрыхтоўку да новага сезона. І свой чарговы таварыскі матч, жоўта-зялёныя правялі ў Пінску, дзе прайгралi мазырскай “Славii”.

Адно першае, два другіх, тры трэціх: вынікі гарадзенцаў на чэмпіянаце Беларусі па тайскім боксе

|

Чэмпіянат Беларусі па тайскім боксе прайшоў 1-5 сакавіка ў Мінску. У ім прыняло ўдзел больш за дзвесце баксёраў з усёй краіны. З сямі прадстаўнікоў Гарадзеншчыны, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, шэсць вярнуліся дадому з медалямі.

“АЛМІ” накарміў гарадзенцаў “бясплатнымі” масленічнымі блінамі

|

У Гродне працягваюць святкаваць Масленіцу. На гэты раз блінамі парадаваў гіпермаркет “АЛМІ”. Кожны жадаючы мог на паркоўцы ля крамы пакаштаваць бліны за сімвалічную суму. Усе выручаныя на акцыі грошы пойдуць на дапамогу хворым дзецям.

Чыноўнікі з Гродна і Аўгустова абмеркавалі магчымасці атрымання еўрапейскіх грантаў і перспектывы бязвізавага турызму

|

Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Барыс Фёдараў сустрэўся з бургамістрам Аўгустова Войцехам Валюлікам. Сустрэча прайшла 10 сакавіка ў Аўгустове.

У Брытаніі шукаюць спадчыннікаў ураджэнца Гродна, які не пакінуў завяшчання

У Вялікабрытаніі, аказваецца, сотні людзей паміраюць, не пакінуўшы завяшчання. Таму іх маёмасць застаецца ў падвешаным стане. Так, газета The Northern Echo апублікавала спіс людзей з Паўночна-Заходняга і Паўночнага Ёркшыру, чыя маёмасць аказалася незапатрабаванай. Іх колькасць спецыялісты назвалі “фенаменальнай”. Мэта публікацыі – знайсці законных спадчыннікаў.

Мінпрацы прапанавала 3 варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Які абярэ Лукашэнка?

|

Пасля нарады ў прэзідэнта міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна распавяла, якім чынам прапануецца павышаць пенсійны ўзрост у Беларусі. Паводле яе слоў, прапануецца пачаць гэты працэс з 1 студзеня 2017 года.

Топ-5 гістарычных аб’ектаў Гродна, якія лёгка аднавіць

|

У Гродне ёсць досыць вялікая колькасць згубленых, але цікавых збудаванняў, для аднаўлення якіх больш значным, чым наяўнасць велізарных фінансавых сродкаў, з’яўляецца жаданне іх аднавіць.