“Да бою!”: Wargaming пераклала “Танкі” на беларускую мову

|

Папулярная ва ўсім свеце ММО-гульня World of Tanks нарэшце атрымала беларускую лакалізацыю ўключна з поўнай беларускай агучкай, паведамляецца у прэс-рэлізе кампаніі-распрацоўшчыка Wargaming.

У палякаў з’явілася новая ідэя як вярнуць цягнік Гродна-Беласток

|

Новы варыянт рашэння праблемы з цягнікамі ў беларускім напрамку прапануе польскае Міністэрства інфраструктуры. У Гродна маглі б ездзіць некаторыя вагоны ўжо існуючага цягніка Варшава-Беласток.

Калі МАЗы былі маленькімі. Што і калі выпускала гродзенская фабрыка цацак

Былі гады, калі ў Гродне на вуліцы Лідскай, якая мела тады назву Лідскай шашы, выпускаліся самазвалы Мінскага аўтамабыльнага завода. Сапраўдныя МАЗы, металічныя, з кузавамі, якія адкідваліся назад. Толькі гэтыя грузавікі былі… цацачныя, зусім маленькія. Выпускала іх гродзенская фабрыка цацак, якая ўвайшла ў гісторыю нашага горада пад дзіўнаватым скаротам ДИФА.

Міністр замежных спраў Польшчы наведае з візітам Беларусь. У планах не толькі палітычныя пытанні

|

Міністр Вітальд Вашчыкоўскі збіраецца з візітам у Беларусь. Як высветлілася, яго сюды цягне не толькі вырашэнне палітычных пытанняў, але і сентыменты.

“Суседскія былі” Віктара Сазонава прэзентуюць ў Крызе

|

Прэзентацыя кнігі Віктара Сазонава “Суседскія былі” адбудзецца ў галерэі Крыга 10 сакавіка,  імпрэза пачнецца ў 18.30. “Суседскія былі” – гэта гісторыі беларускага гумару, кажа аўтар, – Не трэба прыдумваць ніякай палітыкі і навукі, каб даказаць, што мы — гэта мы”.

У гарадзенкі канфіскавана 200 кілаграм узбекскага насвая

|

Аператыўнікамі па наркакантролю Гродзенскага райаддзела міліцыі канфіскавана вялікая партыя насвая – больш за 200 кілаграм, паведамляе прэс-служба УУС Гродна 10 сакавіка. 

Гурт Dzieciuki прэзентаваў у сеціве новы альбом “Рэха” (праслухаць і спампаваць)

|

Dzieciuki працавалі над сваім другім студыйным альбомам цягам паўгоду ў вольны ад асноўнай працы час. Па выходных яны выязджалі з Гродна ў Мінск, на студыю “Эверест”. Пісаліся ў сталіцы з празаічнай прычыны – у іхнім горадзе папросту няма поўнавартаснай студыі гуказапісу. Матэрыял падабраўся ўбойны і канцэптуальны. Сёе-тое з новых песень прагучалі ўжо на жывых выступах.

Білеты на цягнік, купленыя праз інтэрнэт, можна здаць таксама праз сеціва

|

Пасажыры беларускай чыгункі могуць вяртаць білеты, набытыя праз інтэрнэт, без зварота ў касу, паведаміла 9 сакавіка прэс-служба Беларускай чыгункі.

Прыгажуні з коцікамі: лялькі Барбі “ажылі” ў Гродне дзеля бяздомных жывёл

У Дзень нараджэння лялькі Барбі, 9 сакавіка, фатограф Юрый Афа і стыліст Марта Белаец прадставілі сацыяльны фотапраект “Жывыя Барбі“. У ім замежныя і беларускія мадэлі паўсталі ў вобразах ажыўшых лялек Барбі разам з жывёламі, узятымі з гарадзенскага пункта часовага ўтрымання.

У першым туры футбольны “Нёман” згуляе з “Гранітам”, а ў другім з “Крумкачамі”

|

У сераду, 9 сакавіка, у Доме футбола прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Па яго выніках першы матч гарадзенцы правядуць дома, дзе будуць прымаць мікашэвіцкі “Граніт”, а ў другім туры каманда Сяргея Саладоўнікава адправіцца ў Мінск, дзе сустрэнецца з дэбютантам Вышэйшай Лігі “Крумкачамi”.