У гарадзенкі канфіскавана 200 кілаграм узбекскага насвая
Пад час правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была атрымана інфармацыя аб захаванні ў адной з жыхарак горада партыі некурыльнага тытуню. Гарадзенка 1984 года нараджэння працавала індывідуальным прадпрымальнікам, гандлюючы сухафруктамі на адным з міні-рынкаў нашага горада. Партыя тытуню, набытая з мэтай далейшай рэалізацыі, захоўвалася ў аўтамабілі маркі “Volkswagen transporter”.
Затрыманне падазраванай прайшло пры падтрымцы АМАП з удзелам прадстаўнікоў падатковай інспекцыі па праспекце Касманаўтаў у абласным цэнтры.
align=”” alt=”Насвай” width=”725″ height=”544″ >
Капітан міліцыі Дзяніс Габрусевіч, начальнік аддзела па каркакантролю Гродзенскага РАУС, паведаміў, што буйная партыя насвая дастаўлена ў Гродне з Узбекістана аўтатранспартам. Канфіскаванае ацэнена на суму ў 270 мільёнаў беларускіх рублёў. Зараз вырашаеццца пытанне аб прыцягненні жанчыны да адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і незаконнае захоўванне тытунёвых вырабаў.
Фота Ігара Белазёрава