Міністр замежных спраў Польшчы наведае з візітам Беларусь. У планах не толькі палітычныя пытанні
Пра планаваны візіт міністр замежных спраў казаў ужо ў канцы студзеня, калі адмена санкцый у дачыненні да Беларусі была толькі ў планах. Міністр падкрэсліваў тады ролю Польшчы ў наладжванні адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.
Нядаўна міністр падзяліўся інфармацыяй, што візіт плануецца на другую палову сакавіка. “З аднаго боку, гэта сентыментальны пасыл, з другога – лічу, што Беларусь гэта наш сусед, з якім мы павінні наладжваць адносіны, якія дагэтуль можа быць і не напружаныя, але і не стабілізаваныя”.
У выступленні ў канца лютага міністр падкрэсліў, што пасля адмены санкцый Беларусь мае магчымасць вярнуцца на дарогу супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і Польшча “можа з’яўляцца пасярэднікам такога супрацоўніцтва”.
Міністр Вашчыкоўскі распавёў таксама, што ў час свайго візіту сустрэнецца з мясцовымі палякамі. “Хачу, каб гэта не быў толькі куртуазны візіт на некалькі гадзін. Хачу паехаць самаходам, патрапіць у Мінск, але і ў іншыя месцы, у якіх жывуць палякі ў Беларусі. Хачу таксама наведваць горад, у якім нарадзілася мая маці”. Міністр аднак не падзяліўся інфармацыяй, адкуль карані яго сям’і з боку маці.
Сустрэча з мясцовымі палякамі можа быць вельмі выжнай у кантэкце прынятых нядаўна Сеймам змен у законе пра Карту паляка. Польская меншасць у Беларусі з’яўляецца другой пасля расійскай па колькасці чалавек. Паводле афіцыйных беларускіх дадзеных колькасць палякаў складае 295 тыс. чалавек. Паводле неафіцыйных, пра якія часам кажа польскі бок, можа быць нават у 2-4 раз большай.
Фота: Radek Pietruszka, PAP