У першым туры футбольны “Нёман” згуляе з “Гранітам”, а ў другім з “Крумкачамі”

|

Нагадаем, 26-ы чэмпіянат Беларусі ў Вышэйшай Лізе стартуе 2 красавіка. Каманды правядуць класічны двухколавы турнір, дзе згуляюць матчы дома і ў гасцях.

 

“Нёману” у першых турах папаліся супернікі з якімі можна будзе гуляць на роўных і набіраць ачкі. І толькі ў 7-м туры жоўта-зялёным трэба будзе сустрэцца з першым леташнім медалістам – барысаўскім БАТЭ.

 

Вось так выглядае першы круг чэмпіянату для “Нёмана”:

 

1 тур: “Нёман” – “Гранiт”
2 тур: “Крумкачы” – “Нёман”
3 тур: “Нёман” – “Вiцебск”
4 тур: “Дынама-Брэст” – “Нёман”
5 тур: “Нёман” – “Мiнск”
6 тур: “Белшына” – “Нёман”
7 тур: “Нёман” – БАТЭ
8 тур: “Нёман” – “Iслач”
9 тур: “Славiя” – “Нёман”
10 тур: “Нёман” – “Тарпеда-БелАЗ”
11 тур: “Гарадзея” – “Нёман”
12 тур: “Нёман” – “Шахцёр”
13 тур: “Дынама-Мiнск” – “Нёман”
14 тур: “Нёман” – “Слуцк”
15 тур: “Нафтан” – “Нёман”

 

Таксама 9 сакавіка адбылося пасяджэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні і стала вядома, што каманды, з якімі гарадзенцам трэба будзе гуляць у першых двух турах, яшчэ не атрымалі ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай Лізе.

 

У “Белшыны”, “Граніта” і “Крумкачэй” запатрабавалі дадатковыя дакументы, якія пацвярджаюць іх здольнасць выконваць свае фінансавыя абавязацельствы на працягу 2016 года. Камітэт працягне працу і прыме рашэнне па згаданых клубах 11 сакавіка.

 

Таксама стала вядома, што камітэт адмовіў у выдачы ліцэнзій футбольным клубам “Нафтан” (Наваполацк) і “Дынама-Брэст” у сувязі з невыкананнем фінансавых пытанняў. Такім чынам, брэсцкі і наваполацкі клубы будуць вымушаныя звярнуцца ў Апеляцыйны камітэт па клубным ліцэнзаванні.

 

Самае цікавае, што з камандамі, якія не прайшлі ліцэнзаванне, ужо было праведзена лёсаванне. Застаецца пытанне, а што будзе, калі каманды не дапусцяць да ўдзелу ў чэмпіянаце?