Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы

|

“Цяпер у Астраўцы пражываюць прыкладна 9,2 тыс. чалавек. Плануецца, што з уводам Беларускай АЭС у складзе двух энергаблокаў агульная колькасць гараджан павялічыцца да 25 тыс. чалавек”, – расказаў начальнік тэхнічнага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва прадпрыемства “Беларуская АЭС” Мікалай Белы на канферэнцыі па будаўніцтве АЭС, якая праходзіць падчас выставы “Будэкспа”, піша Белта.

Фінансавая міліцыя знайшла ў гаражы ў слонімца нелегальны пункт скупкі металу

|

Супрацоўнікі дзяржкантролю выявілі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць жыхара Слоніма яшчэ две месяцы таму. Але неаднаразовыя тлумачэнні і штрафы яго не спынялі, паведамілі ў прэс-службе КДК.

Міністр замежных спраў сустрэўся з польскай меншасцю ў Гродне і Ваўкавыску

|

Міністр Вітальд Вашчыкоўскі ў памяшканні Генеральнага консульства ў Гродне сустрэўся з кіраўнікамі польскіх арганізацый у Беларусі. Ён паведаміў ім, што ў перамовах з беларускімі ўладамі закранаў сітуацыю палякаў, якія жывуць у краіне. Ён сказаў, што дамовіўся з беларускімі ўладамі, што ў бліжэйшы час пройдуць кулуарныя двухбаковыя перамовы, дзякуючы якім непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў змог бы зноў легальна працаваць.

“Я тутэйшы”. Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Гродна

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, які 23 сакавіка наведаў Гродна з афіцыйным візітам, прайшоўся па цэнтральных вуліцах горада, наведаў Фарны касцёл і ўсклаў кветкі ля помніка Элізы Ажэшкі. У размове з журналістамі ён назваў сябе тутэйшым, бо яго маці паходзіць з Ваўкавыску.

Пенсіянерка з вёскі ля Гродна выратавала ад маразоў бусла

, |

Пенсіянерка з гродзенскай вёскі Пракопавічы выратавала птушку ад маразоў. За зіму незвычайны гадаванец асвоіўся, пасябраваў з хатняй жыўнасцю і зараз усюды суправаджае гаспадыню.

Плата за працу – спаўненне мараў. Як дзяўчынка-падлетак дапамагае ў заапарку і на канюшні

|

Дома ў гарадзенскай 14-гадовай школьніцы Карыны Буча жывуць два каты – Энштэйн і Боб Марлі. Для невялікай гарадской кватэры гэтага дастаткова, а для цікаўнага падлетка, што любіць жывёлаў, малавата. Каб быць бліжэй да жывёл, даглядаць іх і назіраць за паводзінамі, Карына па-валанцёрску працуе ў заапарку і займаецца конным спортам.

Прадзюсер з Ірака выпусціў яшчэ адзін зняты ў Гродне кліп

|

Відэа, апублікаванае ў лютым 2016 года, ужо паспела набраць больш за 300 тысяч праглядаў. Кліп стаў апошняй працай курдскага прадзюсара Шаран Алі Шарыфа, знятай летась у Гродне.

Консульства Польшчы ў Гродне скарачае час прыёму візавых анкет

|

Ад 1 красавіка 2016 года змяняюцца гадзіны прыёму візавых анкет і выдачы пашпартоў у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. Часу на гэтыя працэдуры цяпер будзе на дзве гадзіны менш.

Напярэдадні візіту міністра Гродна наведалі дэлегаты польскага Сенату

|

Двухдзённы візіт трох польскіх сенатараў быў першым у гэтым скліканні парламенту. Яны наведалі Гродна 19-20 сакавіка, паведамілі ў Генеральным консульстве Польшчы.

Як высах стары ясень ды ягоныя пабрацімы ў парку Жылібера

Трагічны лёс спілаванага камунальшчыкамі ясеня не толькі прадэманстраваў, што сёння ў Гродне амаль немагчыма рэалізаваць нават вельмі цікавы гістарычны праект, але і прымусіў прыгадаць абставіны імклівага высыхання гэтага дрэва ў сярэдзіне 2000-х, а таксама знішчэння ў парку яшчэ не менш чым дзясятка найбольш старажытных дрэваў.