Консульства Польшчы ў Гродне скарачае час прыёму візавых анкет

|

Калі дагэтуль падаць заяву на візу ці забраць пашпарт можна было з 9.00 да 14.00, то цяпер акенцы консульства закрыюцца ўжо ў 12.00.

 

У консульстве адзначылі, што змена часу працы не датычыць візавых цэнтраў, што нядаўна адкрыліся ў Гродне і Лідзе.