Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы

|

Для спецыялістаў, задзейнічаных у будаўніцтве і наступнай эксплуатацыі АЭС, плануецца ўзвесці 240 тыс. кв.м жылля. З 2009 года ўжо пабудавана 113 тыс . кв.м (72 тыс. у першым мікрараёне і 41 тыс. – у другім). У гэтым годзе ў другім мікрараёне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 12 дамоў для будаўнікоў і персаналу станцыі (44 тыс. кв.м).

 

Пачалося праектаванне дамоў у трэцім мікрараёне, яго забудова стартуе ў 2017 годзе. Па словах Мікалая Белага, для персаналу АЭС тут запланавана 83 тыс. кв.м жылля.

 

Беларуская АЭС – праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца ў 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі – у 2020 годзе.

 

Беларуская АЭС: эканамічная бомба запаволенага дзеяння?