У Гродне паказалі “свет на кончыках пальцаў”: пяць кніг для дзяцей, якія слаба бачаць
У Спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку 23 сакавіка прэзентавалі пяць “цёплых кніг”. Гэта рукатворныя кнігі для дзяцей, якія слаба бачаць. Кожны разварот складаецца з тэкста і аб’ёмістай выявы персанажа. “Кнігі будуць карысныя не толькі дзецям, якія дрэнна бачаць, але і аўтыстам, дзецям, якія адстаюць у развіцці, і ўсім дзецям для агульнага развіцця”, – кажуць стваральнікі кніг.