Кожная дзясятая нелегальная цыгарэта ў Еўразаюзе выраблена на гарадзенскай фабрыцы “Нёман”

|

Услед за Польшчай і краінамі Балтыі, занепакоенымі нарастаючымі ў апошнія гады аб’ёмамі “белай кантрабанды” беларускіх цыгарэт, трывогу забілі італьянцы, піша “Ежедневник”, спасылаючыся на італьянскае выданне First online.

Гарадзенская “Зуброўка” загадала доўга жыць?

|

У рамках завяршэння ўніфікацыі алкагольнага партфеля холдынгу “Мінск Крышталь” адыдуць у нябыт некаторыя брэнды беларускіх заводаў. У іх ліку аказалася і гарадзенская настойка “Зуброўка”.

Новыя патрабаванні да інтэрнэт-гандлю

|

З заўтрашняга дня кожная інтэрнэт-крама абавязана будзе падаць пакупніку магчымасць дыстанцыйнай аплаты за тавар, а таксама выканаць шэраг дадатковых патрабаванняў ўраду. У мэтах абароны правоў спажыўцоў з 10 ліпеня ўсе, хто гандлюе таварамі па ўзорах абавязаны будуць падаць пакупніку магчымасць хоць бы адзін спосаб дыстанцыйнай аплаты за тавар.

Вінтажная спадніца ад… Вольгі Корбут

|

Для экспазіцыі ў музеі гімнастыкі ў Гродна Вольга Корбут падарыла сваю скураную спадніцу. Прадмет гардэроба быў выдадзены сусветна вядомай гімнастцы ў 1972 годзе ў ліку іншых членаў зборнай СССР па гімнастыцы. Зборная прымала ўдзел у Алімпіядзе ў Мюнхене.

У Лідзе пачалі вырабляць прыборы для ўрокаў фізікі

|

Адзіным распрацоўшчыкам і вытворцам спецыяльных прыбораў для школьных урокаў фізікі ў Беларусі стаў лідскі завод “Оптык”.

Гродзенскі гарбарны завод шукае інвестараў у Турцыі, Італіі, Гішпаніі

|

Завод плануецца вынесці на ўскаек горада, а яго сённяшнюю тэрыторыю, размешчаную побач з цэнтральнай часткай Гродна, інвестар зможа выкарыстаць пад культурныя альбо сацыяльныя аб’екты. Вось толькі інвестара для фінансавання будоўлі новага прадпрыемства не могуць знайсці ўжо некалькі гадоў.