У Лідзе пачалі вырабляць прыборы для ўрокаў фізікі

|

Аднак з 300 вырабленых камплектаў навучальныя ўстановы Гродзенскай вобласці  не набылі ніводнага.

Начальнік аддзела маркетынгу ААТ “Завод “Оптык” Наталля Шэлех кажа, што, магчыма, гэта звязана з коштам.

Камплект з 5 прыбораў каштуе 4,8 мільёна рублёў +НДС.

 

Гэтыя прылады дазваляюць школьнікам на ўласныя вочы ўбачыць, з якіх колераў складаецца спектр, як пераламляецца прамень свету, самастойна ставіць вопыты.

Пакуль навінка карыстаецца попытам толькі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

У пачатку года навукова-метадычная экспертыза Міністэрства адукацыі дала заключэнне аб тым, што наборы вытворчасці лідскага завода адпавядаюць усім патрабаванням.