Чалавек, які “замініраваў” дом на Захарава, знаходзіцца за мяжой

|

Сёння на старонку Фотацэнтра “Мега” ў сацсетцы прыйшло паведамленне з пагрозай выбуху. На ўказаны адрас неадкладна выбылі сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5522, следча-аператыўная група, службы экстранага рэагавання. Праведзена эвакуацыя 73 грамадзян, уключаючы работнікаў і наведвальнікаў гандлёвых аб’ектаў, жыхароў дома.

 

Выбуховай прылады не выяўлена. “Пошукавыя мерапрыемствы ў сетцы інтэрнэт дазволілі высветліць, што асоба, якая адправіла ілжывае паведамленне, знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь”, – паведаміў Сяргей Шаршаневіч.

 

Па факце заведама фальшывага паведамлення аб небяспецы распачата крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК Беларусі.