Закон: Хатнім жывёлам у Беларусі давядзецца маўчаць з 23:00 да 7:00
“Час цішыні” для іх прадугледжаны праектам закона “Аб абыходжанні з жывёламі”, які апублікаваны для грамадскага абмеркавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
“Час цішыні” для іх прадугледжаны праектам закона “Аб абыходжанні з жывёламі”, які апублікаваны для грамадскага абмеркавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ужо па традыцыі перад стартам новага сезону футбольны “Нёман” правёў сустрэчу з заўзятарамі клуба. На так званай прэс-канферэнцыі прысутнічала ўся каманда і яе кіраўніцтва. Сустрэчу без увагі не пакінуў і старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які таксама з’яўляецца старшынёй назіральнага савета ФК “Нёман”.
У панядзелак 28 сакавіка камерунскі паўабаронца Пол Ралан Бебе Кінге прыляцеў у Беларусь, а ў аўторак паспяхова прайшоў медыцынскае абследаванне і падпісаў новы кантракт з гарадзенскім клубам.
Малады пісьменнік з Мінску Кірыл Стаселька прэзентаваў кнігу “Дзіцячы маніфест” на занятку “Мова Нанова” 28 сакавіка. Нягледзячы на назву, кніга арыентавана на чытача 18+ і нават 25+. Як кажа Кірыл, яна змяшчае гвалт і забойствы. Напісаны “Дзіцячы маніфест” ў жанры магічнага рэалізму.
Некалькі актыўных студэнтаў Аграрнага ўніверсітэта распрацавалі праект выратавання старога парку былой каралеўскай сядзібы Станіславова. Але каб рэалізаваць гэтую ідэю, патрэбныя вялікія грошы. Іх студэнты спрабавалі знайсці на ІХ гарадзенскім ІнвестУікэндзе.
Улады працягваюць рыхтавацца да дэнамінацыі. У Мінгандлю распавялі, па якіх правілах гандаль будзе акругляць кошты пасля 1 ліпеня. Растлумачэнне размешчана на сайце ведамства.
На адным з інтэрнэт-форумаў у раздзеле “Паслугі” з’явілася незвычайная аб’ява. Жыхар Гродна прапанаваў людзям “перажыць сваю смерць і нарадзіцца нанова”.
Каля 10 гадзін раніцы на вуліцы Болдзіна малакавоз урэзаўся ў дрэва. Падчас сутыкнення ў машыне быў пашкоджаны кузаў, адкуль вылілася некалькі дзясяткаў літраў малака.
Калегія Вярхоўнага суда пакінула прысуд Гродзенскага абласнога суда Івану Куляшу ў сіле – расстрэл.
29 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе пачаўся працэс па справе 17-гадовага падлетка, якога абвінавачваюць у забойстве пяцігадовага зводнага брата і замаху на забойства маці.