У Мінгандлю распавялі, як крамам акругляць кошты пасля дэнамінацыі

|

Нагадаем, з 1 ліпеня прадаўцы тавараў, работ і паслуг павінны пісаць на цэнніках два варыянты: адзін – у новых грошах, другі – у старых. Акрамя таго, раней Мінгандлю парэкамендавала пачаць рыхтаваць спажыўцоў да дэнамінацыі ўжо з 1 красавіка: указваць цэны ў старых і новых грашовых знаках розным колерам і розным шрыфтам. 

 

У прыватнасці адзначаецца:

 

– Міністэрства гандлю мяркуе магчымым пачаць прымяненне цэннікаў, меню, іншай інфармацыі аб цане тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання, тарыфаў з указаннем цэнаў, аформленых у адпаведнасці з прыкладаемымi тлумачэннямі, з 2016/04/01, але не пазней 2016/06/01.

 

Дапускаецца ўказваць цэны ў грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў розным колерам, розным шрыфтам. Пры ўказанні цэны на дасье вырабаў Мінгандлю рэкамендуе выкарыстоўваць этыкет-стужку двух колераў.

 

“У гэтых выпадках прадавец павінен праінфармаваць пакупніка пра спосаб ўказання кошту “да дэнамінацыі” і “пасля дэнамінацыі” шляхам прадастаўлення такой інфармацыі ў даступных для пакупніка месцах, праз радыёвузел, іншымі спосабамі. Напрыклад, “чырвоным колерам (ці “на правым стыкеры”, альбо “на верхнім стыкеры”) паказаная цана да дэнамінацыі, зялёным (ці “на левым стыкеры” альбо “на ніжнім стыкеры”) – пасля дэнамінацыі”, – тлумачыць міністэрства.

 

Акрамя гэтага , з 1 ліпеня 2016 года суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць продаж тавараў, выкананне работ і бытавога абслугоўвання насельніцтва не могуць вызначаць кошт (тарыф) за адзінку тавару (паслугу) ніжэй мінімальнага наміналу манеты, якая знаходзіцца ў звароце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – 1 беларуская капейка, перадае finance.tut.by.

 

Правілы акруглення цэн ад Мінгандлю

 

– адпускныя і рознічныя цэны, тарыфы акругляюцца за прынятую адзінку вымярэння (штуку, адзінку, дзясятак, метр, кілаграм, літр і гэтак далей), на якую ўсталёўваецца кошт (тарыф).

– рознічныя цэны, тарыфы акругляюцца да капейкі згодна арыфметычным правілам. Калі пры пераліку утвараюцца дробавыя часткі капеек, сума павінна быць акругленая да цэлай капейкі. Калі дробавая частка капейкі менш 0,5 капейкі, то яна адкідаецца і сума зніжаецца да цэлай капейкі, а калі гэтая частка роўная 0,5 капейкі і больш, то сума павялічваецца да цэлай капейкі. Пры гэтым акругленне робіцца пасля таго, як да цаны тавару дадалі гранічныя гандлёвыя надбаўкі (нацэнкі) і ПДВ.

– пры продажы вагавага і мернага тавару акругляецца кошт кожнай пакупкі (адвеса) згодна з арыфметычнымі правіламі. Калі пры пераліку утвараюцца дробавыя часткі капеек, сума павінна быць акругленая да цэлай капейкі. Калі дробавая частка капейкі менш 0,5 капейкі, то яна адкідаецца і сума зніжаецца да цэлай капейкі, а калі гэтая частка роўная 0,5 капейкі і больш, то сума павялічваецца да цэлай капейкі.

– пры вызначэнні рознічных цэн на камплект тавараў акругляецца кошт кожнай адзінкі тавару, якая ўваходзіць у яго склад, асобна. Пасля падсумоўвання рознічных цэн, з улікам акруглення цаны кожнай адзінкі тавару, цана камплекта не акругляецца.

 

– у аб’ектах грамадскага харчавання акругляецца раздробны кошт стравы, вырабы, порцыі, адзінкі тавару.

– пры вызначэнні рознічных цэн на вагавыя вырабы з каштоўных металаў, адпускныя цэны на якія ўстаноўлены за грам вырабу, спачатку акругляецца раздробны кошт 1 грама вырабу да цэлага ліку капейкі, затым раздробны кошт вырабу ў адпаведнасці з агульным парадкам акруглення коштаў. Акругленне рознічных цэн на адзінкавыя вырабы з каштоўных металаў ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

Пры рэалізацыі тавараў са зніжкай з рознічнай цаны акругляецца сума зніжкі і кошт кожнай адзінкі тавару да бліжэйшага дзеючага ў рэспубліцы наміналу грашовай адзінкі.

Парадак акруглення адпускных цэнаў вызначаецца суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці самастойна.

Акругленню падлягаюць сфармаваныя тарыфы на бытавыя паслугі (з улікам усіх відаў устаноўленых падаткаў і непадатковых плацяжоў у адпаведнасці з падатковым і бюджэтным заканадаўствам і прыбытку).

 

Дэнамінацыя ў Беларусі запланавана на 1 ліпеня 2016 года.

 

Нацбанк Беларусі паказаў новыя беларускія грошы