Гарадзенец прапануе бясплатнае “пахаванне” як лепшы сродак ад дэпрэсіі

|

Гродзенец заявіў, што гатовы бясплатна дапамагчы “усім, каму жыццё не мілае, хто шукае выхад і не можа знайсці”. Ён лічыць, што фальшывае пахаванне дапаможа чалавеку пераасэнсаваць праблемы, якія той лічыць невырашальнымі, піша БЕЛТА.

 

Па словах мужчыны, такое паведамленне ён апублікаваў пасля размовы з жонкай, якая ў чарговы раз заявіла, што не разумее сэнсу жыцця. Таксама да такой ідэі яго падштурхнуў уласны вопыт, калі пасля хваробы яго стаўленне да простых рэчаў радыкальна змянілася.

 

Сваю “паслугу” мужчына апісвае так: “Я знайду памяшканне, куплю труну, труна будзе апускацца ў зямлю і закопвацца на нейкі час”. Са словаў жыхара Гродна, ён чытаў пра такую ​​практыку ў інтэрнэце: нібыта ёю карыстаюцца салдаты, каб стаць мацнейшымі і больш самаўпэўненымі, і нават практыкуючыя псіхолагі. Неардынарная аб’ява не засталася незаўважанай на форуме: карыстальнікі ва ўсю выказваюцца за і супраць такой “паслугі”.