“Белнафтахім” абяцае не павышаць цэны на паліва. Пакуль

|

“Белнафтахім” абяцае пакуль не павышаць рознічныя цэны на паліва, нягледзячы на рост акцызаў.

Легкаатлеты Гарадзеншчыны адкрываюць новы сезон

|

У ЦСК “Нёман” 12 сакавіка адбудуцца лёгкаатлетычныя спаборніцтвы па бегу на гадзіну часу і іншым дыстанцыям, пад назвай “Гарадзенская вясна”. Гэта мерапрыемства стане адкрыццём сезона для многіх спартсменаў і аматараў спорту Гарадзеншчыны.

Сурокі “на смерць” да суда давялі

|

49-гадовая нідзе не працуючая жыхарка аднаго з раёнаў Гродзенскай вобласці “славілася” спецыялістам па варажбе, зняццю сурокаў і лячэнню спалоху. Наяўнасць “адмысловага прыроджанага дару” дазваляла ўбачыць наведзеныя на чалавека сурокі, а “ўнутраная сіла” варажбіткі павінна была дапамагчы ў лячэнні.

У Беларусі значна падвысяць акцызы на тытунь, бензін і дызпаліва

|

У Беларусі павялічаныя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы, а таксама аўтамабільны бензін і дызпаліва, што з улікам значнай долі акцызу ў канчатковай цане можа прывесці да прыкметнага падаражэння гэтых тавараў.

Бярозавік для жыхароў Гарадзеншчыны будзе каштаваць не больш за 1,5 тысячы рублёў за літр

|

Бярозавік для жыхароў Гродзенскай вобласці будзе каштаваць не больш за Br 1,5 тыс. за літр і будзе рэалізоўвацца непосрэдна на месцах збору, 11 сакавіка паведаміла Белта са спасылкай на Гродзенскі лясгас.  

Вышыванкі і кайданы: у Гродне працуюць выставы народнага ткацтва і прыладаў катавання

|

Дзве кардынальна розныя па тэматыцы выставы працуюць з 4 сакавіка ў Музеі гісторыі рэлігіі. На адной з іх можна пабачыць тканыя вырабы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя з усіх рэгіёнаў Беларусі, на другой – рэканструаваныя прылады катаванняў і пакаранняў Сярэднявечча і ранняга Новага часу.

Башлыкевіч у ДОМ46, гульні ў OldCity, FamilyWeekend у “Хамелеоне”. Куды пайсці ў Гродне ў уікэнд 11-13 сакавіка

|

Гэтыя выходныя прапануюць гарадзенцам правесці вольны час максімальна разнастайна. У гарадской афішы ёсць канцэрты, паэтычныя вечарыны, спектаклі, моўныя сустрэчы, гульнятэкі і іншае.

Гродзенскую “Чабурэчную” чакае перазагрузка: адкрыецца новая зала, дзе будуць выступаць музыкі

|

“Чабурэчная” па вуліцы Ажэшкі ў Гродне нядаўна памяняла ўладальніка. Новы гаспадар у найбліжэйшай будучыні плануе пачаць прыцягваць у культавае месца яшчэ больш людзей. У яго планах трохi змяніць фармат установы, зрабіць сцэну і павялічыць час працы.

Фотарэпартаж: Дызайнер і філолаг сталі містэрам і міс Купалаўскага ўніверсітэта

|

У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў традыцыйны конкурс прыгажосці, эрудыцыі і таленту “Міс і Містэр універсітэт – 2016”. У гэтым годзе ўладальнікамі тытулаў сталі студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта Маргарыта Мартынава і першакурснік факультэта мастацтваў і дызайну Глеб Храпавіцкі.

“Нёман” прымусіў панервавацца, але ўсё ж даціснуў “Юнацтва”

|

У другім матчы паўфіналу гарадзенцам спатрэбіўся дадатковы час, каб у Мінску абыграць “Юнацтва”. Дзякуючы перамозе каманда Мілаша Голаня зраўняла лік у серыі.