Легкаатлеты Гарадзеншчыны адкрываюць новы сезон

|

Як распавялі ва ўпраўленні спорту і турызму гродзенскага аблвыканкама, за дзень да спаборніцтваў было зарэгістравана больш за 60 удзельнікаў. Сёлета традыцыйна забег вырашылі зрабіць з абавязковым унёскам у 200 тысяч рублёў. Атрыманыя грошы пайшлі на выраб буклетаў і спецыяльных памятных медалёў.

 

Акрамя прафесійных спартсменаў, плануецца ўдзел у спаборніцтвах і аматараў з усёй Беларусі. У гэтым годзе не прыедуць пастаянныя госці гродзенскіх забегаў, спартсмены з Польшчы. У апошні момант у іх паўсталі цяжкасці з адкрыццём візы.

“Гарадзенская вясна” пройдзе ў Гродне ўжо ў пяты раз. Акрамя дарослых забегаў, у гэтым годзе плануецца шасціхвілінны забег і для дзяцей.

Удзельнікі, якiя зоймуць першае, другое і трэцяе месцы ў абсалютным першынстве сярод мужчын і жанчын у гадзіннікавым безе, ўзнагароджваюцца адмысловымі прызамі, граматамі і медалямі. Вызначаць пераможцу будуць па пераадоленню колькасці кіламетраў на дыстанцыі.

 

Прызавы фонд у абсалютным першынстве ў гадзіннікавым безе складае 700 тысяч рублёў за першае месца, 600 за другое і 500 за трэцяе.

Дадаткова заснаваныя два спецыяльныя прызы для пераможцаў сярод мужчын і жанчын у выпадку заваявання рэкорду спаборніцтваў.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў суботу з 9 раніцы. Першы забег пройдзе ў 11.45.