Башлыкевіч у ДОМ46, гульні ў OldCity, FamilyWeekend у “Хамелеоне”. Куды пайсці ў Гродне ў уікэнд 11-13 сакавіка

|

Tandem Evenings in Hrodna

 

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

 

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаныя для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

 

Калі: 11 сакавіка, 18.00

Дзе: вул. Будзёнага, 48а-63

За колькі: за так

 

 

Спектакль “Слишком женатый таксист”

 

Камедыі брытанца Рэя Куні карыстаюцца папулярнасцю ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Гродне. Гэта гісторыя таксіста, як спрабуе жыць паралельна на дзве сям’і.

 

Калі: 11 сакавіка, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 50-70 тыс.

 

 

Канцэрт Сяргея Башлыкевіча

 

Сяргей Башлыкевіч – беларуска- і трасянамоўны бард, вядомы сваімі каверамі. Ён ужо выступаў у Гродне як сольна, гэтак і з гуртом у межах фестывалю вулічных мастацтваў.

 

Калі: 11 сакавіка, 20.00

Дзе: ДОМ46, вул. Лелявеля, 46

За колькі: 80 тыс.

 

 

Начная гульнятэка

 

Больш за 60 настольных гульняў і сяброўская кампанія іх аматараў чакаюць у клубе “Партал”.

 

Калі: 11 сакавіка, 20.00-5.00

Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх

За колькі: 60 тыс.

 

 

Выстава “Таямніцы інквізіцыі”

 

Выстава знаёміць з сутнасцю інквізіцыі і асаблівасцямі інквізацыйных сістэм некаторых еўрапейскіх краін. Увазе наведвальнікаў – рэканструяваныя прылады катаванняў і пакаранняў, вырабленыя майстрам даспешных спраў Сяргеям Фазілавічам Нурматавым з Магілёва.

 

Дзе: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16

Калі: 4 сакавіка – 29 мая, 10.00-18.00

За колькі: 60 тыс. (дарослыя), 40 тыс. (студэнты), 20 тыс. (школьнікі)

 

 

Выстава “Ад сініх кветак да кашуль дзетак”

 

Выстаўка распавядае аб асаблівасцях ручнага ткацтва, яго гісторыі і традыцыях, працэсе вытворчасці і апрацоўцы лёну, вырабу ільнянога валакна, нітак, даматканага палатна, ручнікоў, абрусаў, посцілак, дываноў, беларускага традыцыйнага адзення.

 

Дзе: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16

Калі: 4 сакавіка – 29 мая, 10.00-18.00

За колькі: 20 тыс. (дарослыя), 16 тыс. (студэнты), 15 тыс. (школьнікі)

 

 

Вольны кірмаш

 

Вольны кірмаш гэта месца абмену рэсурсамі: вы можаце прынесці рэчы, якія вам больш не патрэбныя, але якія маглі б прыдацца іншым людзям (вопратка, кнігі, цацкі, упрыгожванні і г.д.) і забраць рэчы, якія вам падабаюцца. У праграме таксама майстар-класы: танцавальны майстар-клас ад каманды ДОМА46, маляванне малюем карцін пластылінам, майстар-клас па стварэнні фрызуры, майстар-клас па ароматэрапіі, выраб птушачак з дэкаратыўнай пенкі і іншыя.

 

Калі: 12 сакавіка, 11.00-16.00

Дзе: Гімназія №6, вул. Дзяржынскага, 103/2

За колькі: за так

 

 

Гульнятэка “КубікCity”

 

Бясплатныя гульнятэкі цяпер будуць праходзіць у гандлёвым цэнтры OldCity штомесяц.

 

Калі: 12 сакавіка, 17.00

Дзе: OldCity, вул. Дубко, 17

За колькі: за так

 

 

Выступ паэта Дзімы Алейніка

 

Калі: 12 сакавіка, 18.00

Дзе: ДОМ46, вул. Лелявеля, 46

За колькі: 50-80 тыс.

 

Малады паэт з Украіны Дзіма Алейнік выпусціў ужо чатыры кнігі і цягам 2015 года аб’ехаў 64 гарады, даўшы каля 90 выступаў.

 

 

Спектакль “На всякого мудреца довольно простоты”

 

П’еса другой паловы ХІХ стагоддзя расказвае пра дастаткова сучасныя праблемы – людзей, якія будуюць кар’еру любымі сродкамі.

 

Калі: 12 сакавіка, 19.00

Дзе: Драмтеатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 50-70 тыс.

 

 

Цацачны гарадок па старонках кнігі Р.С.Бернер

 

Крама эка-цацак “Бураціна” разам з кнігарняй “Бэбі-бук” ажывіць цацачны гарадок. Мерапрыемства для дзетак 3-5 год, запіс абавязковы, тэл. +375 33 626-11-32

 

Калі: 13 сакавіка, 11.00

Дзе: Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 14

За колькі: за так

 

 

“Family Weekend: Вясенні”

 

Family Club і Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашаюць добра правесці час на семінарах і майстар-класах, развіваючых гульнях і творчых майстэрнях, пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі для дзяцей, пагуляць у настолкі, набыць нешта карыснае на family-маркеце і дапамагчы тым самым хоспісу.

Абавязковы папярэдні запіс па тэл. +375 33 3317374

 

Калі: 13 сакавіка, 12.00-15.00

Дзе: Бар “Хамелеон”, вул. Савецкая, 29

За колькі: бясплатна

 

 

Маскоўскі спектакль “Самая-самая”

 

Дынамічная французская камедыя, у якой адну з роляў грае вядомы па серыяле “Салдаты” Аляксандр Лымараў.

 

Калі: 13 сакавіка, 17.00

Дзе: Музычны каледж, пр-т Купалы, 53

За колькі: 100-150 тыс.

 

 

Спектакль “Полет над гнездом кукушки”

 

Інсцэнізацыя на падставе знакамітага рамана Кена Кізі з удзелам усіх зорак гарадзенскай сцэны. Адзін з самых няпростых і паспяховых спектакляў тэатра.

 

Калі: 13 сакавіка, 19.00

Дзе: Драмтеатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 50-70 тыс.