Сабралася і паляцела. Як гарадзенка ў 19 гадоў памяняла Беларусь на Швецыю і не пашкадавала пра гэта

Швецыя – краіна, знакамітая імкненнем да гендарнай роўнасці, сацыяльна арыентаванай эканомікай і вялікай колькасцю мігрантаў, якія сцякаюцца сюды з усяго свету. Пра тое, як уладкаваны побыт звычайнай шведскай сям’і, чаму хлопчыкам у дзіцячым садзе дазваляюць апранацца ў сукенкі і што ўяўляе сабой бясплатная моўная школа для мігрантаў, распавяла LADY.TUT.BY ураджэнка Гродна Аляксандра Маслава, якая жыве ў Стакгольме ўжо пяць гадоў.

“У Беластоку не дзіва сустрэць лекара з Гродна”. Гарадзенцы ўсё часцей едуць працаваць у Польшу

|

Жыхары Гарадзеншчыны ўсё часцей падаюцца ў суседнюю Польшчу не толькі на закупы, а ў пошуках працы.

Стваральнік Masquerade Яўгень Неўгень у гарадзенскім ліцэі: “прагульваў заняткі”, але быў “малайцом”

“Твой стыль” завітаў ў ліцэй №1, дзе навучаўся стваральнік нашумелага беларускага стартапу Masquerade, які нядаўна выкупіў Марк Цукерберг.

Першая перамога на натуральным газоне. “Нёман” абыграў “Дынама-Брэст”

|

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” правялі першы ў гэтым сезоне таварыскi матч на натуральным газоне. У Брэсце жоўта-зялёныя абыгралі мясцовае “Дынама” з лікам 1:2. Пры гэтым былы форвард берасцейцаў Раман Васілюк правёў на полі амаль 90 хвілін.

“Сценка на сценку” сыйдуцца ў Гродне байцы з Польшчы і Беларусі

|

У нядзелю, 20 сакавіка, фітнес-клуб “Ювента” ўпершыню правядзе ў Гродне міжнародны турнір па муай тай і кікбоксінгу “Yuventa” Open Cup.

У Карэліцкім раёне ўзбудзілі крымінальную справу за абстрэл маршруткі

|

Ноччу 10 сакавіка на неахоўваемай стаянцы па вуліцы Гастэла ў Карэлічах невядомыя разбілі шкло ў мікрааўтобусе Volkswagen Transporter. Уласнік аўтамабіля – фірма з Гродзенскага раёна – лічыць, што гэта праява “вайны маршрутчыкаў”. Карэліцкі раённы аддзел Следчага камітэту ўзбудзіў крымінальную справу па факту хуліганства (ч.1 арт. 339 КК).

Беларуская чыгунка прызначыць на вясеннія канікулы дадатковыя цягнікі “Гродна-Масква”

|

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжнародных зносінах. Так, дадатковыя цягнікі № 50/49 Брэст-Пецярбург, № 78/77 Гродна-Масква, № 132/131 Брэст-Масква будуць курсіраваць штодня ў перыяд з 21 сакавіка да 4 красавіка, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Фотарэпартаж: Як аднаўляюць балота Святое ля Гродна

Беларускія балоты пацярпелі ад маштабнай меліярацыі, якая пачалася ў 60-я гады ХХ стагоддзя. Некалі вялікае балота Святое, агульнай плошчай 3835 га, таксама было асушана, і за перыяд з 1964 года да сёння на ім выпрацавана 2978 га. Выпрацаваныя ўчасткі не выкарыстоўваюцца і з’яўляюцца прычынай пажараў. Нядаўна адзін участак на Святым балоце пачалі забалочваць у межах міжнароднага праекта. Працэс аднаўлення балот вельмі доўгі: метровы слой торфу аднаўляецца тысячу гадоў. Як гэта адбываецца паказаў “Гродзенскі Зялёны партал”.

У цэнтры Гродна пачалі гандляваць вербачкамі: цэны ад 10 да 100 тысяч

|

Напярэдадні каталіцкай Вербніцы ў Гродне пачаўся продаж адмыслова ўпрыгожаных галінак вербы, якія традыцыйна называюць “пальмамі”. Цана залежыць ад памеру галінак і пачынаецца ўжо ад 10 тысяч рублёў.

У Новым замку адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі адукацыі на Гродзеншчыне

|

Калі нехта з замілаваннем узгадвае школьныя гады і хоча пасядзець за школьнай партай сярэдзіны ХХ ст., а таксама “прычасціцца” розгамі на школьнай лаве, – то гэта выстава акурат для яго.