“Сценка на сценку” сыйдуцца ў Гродне байцы з Польшчы і Беларусі
Мэта турніру – прапаганда здаровага ладу жыцця і папулярызацыя тайскага боксу і кікбоксінгу.
У праграме турніру: лепшыя фінальныя баі дзіцячага муай тай, матчавая сустрэча (сценка на сценку) Беларусь-Польшча за кубак спаборніцтваў, з удзелам чэмпіёнаў Беларусі, Польшчы, Еўропы і свету.
Бой за першы гістарычны пояс “Yuventa” Open Cup правядзе пераможца прафесійных турніраў у Польшчы, Кітаі, Латвіі, Малдове – Арцём Васкабойнiкаў.
Сур’ёзны бой правядзе і Чэмпіён Балтыйскай лігі Рынат Булатаў, супраць яго прыедзе біцца чэмпіён Польшчы Пётр Тэсарскi.
Таксама гледачоў будзе чакаць выступленне фітнес-клуба “Ювента”, праекта “Ведай нашых”, DJ Modno, а таксама неаднаразовай чэмпіёнкі і прызёра Еўропы і свету Юліі Хакавай.
“Штогод мы праводзілі турнір для дзяцей. А спаборніцтвы для ўсіх гэта даўняя ідэя прыцягнуць у Гродна байцоў з розных краін. Сёлета вырашылі пачаць з краін суседак – Польшчы і Расіі, тым больш, мы вельмі часта ездзім да іх на турніры і семінары. Гэтым разам вырашылі, што пара ім да нас прыехаць.
У нас шмат таленавітых байцоў, пра якіх ніхто не ведае. Яны майстры сваёй справы і могуць служыць прыкладам для падрастаючага пакалення. Нягледзячы на тое, што яны займаюцца досыць жорсткім відам адзінаборстваў, усе вельмі адкрытыя, добрыя, пастаянна займаюцца самаразвіццём і прапагандуюць здаровы лад жыцця“, – расказала Юлія Хакава.
“Yuventa” Open Cup адбудзецца 20 сакавіка па адрасе вул. Гагарына, 18/1 (СК “Вікторыя”). Пачатак у 18.00