Фотарэпартаж: Як аднаўляюць балота Святое ля Гродна
Святое балота сустрэла нас трохі маркотнымі краявідамі.
Пад’язджаем да месца, дзе на ўсю моц працуе тэхніка. Трактар засыпае зямлёй канал, ствараючы глухую грунтавую перамычку.
Для раўнамернага пад’ёму ўзроўню вады на ўсім участку такім чынам будуць каскадна перакрытыя магістральныя каналы. Яшчэ будуюць дамбу, ставяць па спецыяльнай тэхналогіі перамычкі. Адпаведна, вада не сыходзіць, а застаецца, і мясцовасць забалочвацца.
“Мы тут актыўна працуем, так што хутка скончым”, – усміхаючыся, кажа адзін з рабочых.
Адпраўляемся далей. Складанасць забалочвання такіх тэрыторый у няроўнасці рэльефу і недаступнасці многіх участкаў для праезду тэхнікі. На некаторых участках дарога сканчаецца, і шлях пачынае нагадваць трофі-рэйд па бездаражы.
Дабіраемся да гатовай грунтавой перамычкі. З віду – проста засыпаны зямлёй канал. З зямлі тырчаць драўляныя шчыткі – шпунтовоя сценка. Вада каля кожнай перамычкі на магістральных каналах падымаецца да пэўнага ўзроўню, затым па другасных каналах і асушальнікам паступае на палі паміж імі і перацякае на ніжэй размешчаныя ўчасткі. Па праекце плануецца паставіць 18 такіх перамычак, 3 шандоры і 10 заглушак. Узровень вады рэгулюецца шандорамі – драўлянымі брусамі ў базавай раме.
Від з насыпу.
А так выглядаюць заглушкі.
Пейзажы за акном машыны нагадваюць мазаіку: адкрытыя ўчасткі торфу змяняюцца бярозавымі гаямі, забалочанымі вербалозам і вадаёмамі.
Ёсць тут і выпрацаваныя ўчасткі з выступаючым на паверхню торфам, якія пакуль яшчэ не прыведзены ў парадак.
Па дарозе нам пашанцавала сустрэць мясцовых жыхароў – лебедзяў. Аблюбаваўшы адзін з каналаў, яны грацыёзна плылі і аглядалі свае ўладанні.
Шмат на тэрыторыі Святога балота вадаёмаў.
А вось так прыблізна павінна выглядаць верхавое балота ў выніку.
Даведка
На падставе дамовы з Праграмай Развіцця ААН у рамках і ў адпаведнасці з планам работ пра праекту ГЭФ-ПРААН “Распрацоўка інтэграваных падыходаў да кіравання водна-балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу шматмэтавага ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод”, рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Азёры” выбраў участак для экалагічнай рэабілітацыі неэфектыўна асушаных тарфянікаў.
Праектная тэрыторыя “Святое” размешчана ў межах Гродзенскага раёна, 8 км на паўночны ўсход ад вёскі Азёры. Яна размешчана ва ўрочышчы Святое Балота, на тэрыторыі тарфянога радовішча “Святое”.
Плануецца аднавіць амаль 1,5 тысячы гектараў асушанага тарфянішча шляхам паўторнага забалочвання плошчы ў 664,58 га. Будаўнічыя работы павінны скончыцца да канца сакавіка.
Кошт будаўніцтва на 1 верасня склала 896 млн. Рублёў. Падобныя працы ў рамках праекта ПРААН вядуцца яшчэ на 8 балотах па ўсёй Беларусі.
Працы накіраваны на затапленне нізкіх і ўвільгатненне высокіх участкаў рэштак тарфяных залежаў. Спачатку ўтворацца плыткія вадаёмы глыбінёй 30-40 см, затым па меры зарастання яны ператворацца ў трысняговыя і асокавыя балоты. У гэтым выпадку адбудзецца аднаўленне натуральных балот і характэрнага для іх жывёльнага і расліннага свету.