Гарадзенцам раскажуць, як працуе экадом і навучаць эканоміць энергарэсурсы

|

Адкрытая лекцыя па энэргазберажэнню і  новых энергаэфектыўных тэхналогіях, якія ўжываюцца пры будаўніцтве жылля ў Беларусі і Еўропе адбудзецца ў Гродне 25 сакавіка. З прэзентацыямі на сустрэчы выступяць кансультанты па энэргазберажэнню з Мінска і Гродна а таксама ўладальнік першага ў Гродзенскім раёне экадома з гліны.

Viber і Skype ніхто не забараняў: Аператыўна-аналітычны цэнтр растлумачыў таямнічы ўказ №98

|

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце апублікаваў адказы на найбольш папулярныя пытанні адносна ўказа ад 15 сакавіка 2016 года №98 “Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі”. Тэкст указу быў незразумелы для многіх, ад чаго і ўзніклі чуткі пра магчымую забарону Skype, Viber і іншых мэсэнджараў.

Гарадзенец незвычайна павіншаваў жонку з Днём нараджэння: закаваў у кайданкі, “скінуў” з мосту і трапіў у вышук

У панядзелак, 21 сакавіка, гарадзенская міліцыя абвясціла ў вышук хлопца, які 5 сакавіка ў цэнтры горада вёў дзяўчыну ў кайданках. Пра гэты факт праваахоўнікам паведаміла 67-гадовая гарадзенка.

Ці ёсць у Гродна шанец стаць крэатыўным горадам? Запрашаем на прэзентацыю рэаліці-шоў “Горад” і лекцыю Надзеі Ількевіч

|

Праект “Горад” гэта ўнікальны фармат , які аб’яднаў у сабе рэалізацыю праектаў па паляпшэнню горада і рэаліці на партале TUT.BY. Кожны паўнагадовы жыхар Беларусі можа прыняць удзел і зрабіць свой горад лепшым. Прэзентацыя праекта ў Гродне, спалучаная з лекцыяй “Крэатыўны горад. Ці ёсць у Гродна шанец?”, пройдзе 23 сакавіка ў цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” (вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх), пачатак у 18.00.

З гарадзенскай плошчы Леніна сышлі прадпрымальнікі, але прыйшлі незадаволеныя таксісты

|

Ніводзін прадпрымальнік не выйшаў ў панядзелак, 21 сакавіка, на плошчу Леніна. Замест іх там сабраліся таксісты, якія выступілі супраць увядзення новых таксометраў і тэрміналаў.

У Гродне пройдзе IX ІнвестУікэнд

|

ІнвестУікенд – некамерцыйнае мерапрыемства, дзелавы форум, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачаткоўцы і ўжо сталыя бізнесмены, эксперты і інвестары.

У Смаргоні скралі біяпрыбіральню

|

Невядомыя скралі біяпрыбіральню, што знаходзілася ў адным з месцаў адпачынку, якое ў халодную пару года не дзейнічала. Знікненне заўважылі супрацлоўнікі ЖКГ – уласніка прыбіральні. Шкода гаспадарцы ацэньваецца ў 5 млн рублёў, распачата крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Атрад хуткага рэагавання заклікае гарадзенцаў у свае шэрагі

|

Гарадзенская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа праводзіць набор людзей у атрад хуткага рэагавання. Чальцоў атрада навучаць навыкам аказання першай дапамогі, працы ва ўмовах надзвычайных сітуацый і пошуку згубленых людзей.

“Лялька для “лялькі”. У Гродне артысты і гледачы разам адзначылі дзень лялечніка

|

Міжнародны дзень лялечніка адзначылі 20 сакавіка ў Гродне. Маленькія наведвальнікі тэатра ў гэты дзень маглі паспрабаваць самастойна кіраваць сапраўднымі сцэнічнымі лялькамі, зрабіць здымкі з любімымі артыстамі і напісаць віншаванкі на вялізнай паштоўцы. Разынкай свята стала акцыя, дзе кожны мог уласнаручна зрабіць ляльку для “лялькі”, як звычайна называюць гарадзенцы гэты тэатр.

Зіма вярнулася ненадоўга: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На пачатку тыдня чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу з дажджом. Месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. У другой палове тыдня тэмпература паветра цалкам вернецца на плюс.