Ці ёсць у Гродна шанец стаць крэатыўным горадам? Запрашаем на прэзентацыю рэаліці-шоў “Горад” і лекцыю Надзеі Ількевіч
Арганізатар прэзентацыі ў Гродне – сайт “Твой стыль”.
Каб зрабіць свой горад лепшым, трэба толькі падаць заяўку да 25 сакавіка на сайце gorodproject.by.
Па выніках конкурснага адбору 20 шчасліўчыкаў будуць запрошаныя ў Мінск для праходжання ўнікальнага курса навучання (7 дзён), дзе яны пазнаёмяцца з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурных праектаў, практыкамі ў сферы прасоўвання і аднадумцамі, пазнаёмяцца з найбольш цікавымі культурнымі/крэатыўнымі праектамі сталіцы. Сярод партнёраў адукацыйнай праграмы: кафэ “Культура”, Мінская ўрбаністычная платформа, конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend, Лофт-праект “Бэлькі”, краўдфандзінгавая платформа Ulej, крэатыўнае агенцтва INQ.
Журы абярэ тры лепшыя праекты, сярод якіх будзе размеркаваны прызавы фонд у 50 мільёнаў рублёў на рэалізацыю.
Ці змогуць удзельнікі рэалізаваць праекты так, як яны іх задумвалі? Ці знойдуць яны падтрымку ў сваіх гарадах і супольнасцях? Якія ідэі прапануюць ўдзельнікі?
Дзякуючы фармату рэаліці і штотыднёвым відэавыпускам на TUT.BY вы зможаце сачыць за ходам праекта, пакідаць каментары і далучацца да рэалізацыі ідэй. Па выніках рэаліці-праекта “Горад” будзе выпушчаны ФІЛЬМ пра тое, як удзельнікі рэалізоўвалі свае ініцыятывы.
Прызавы фонд прадастаўлены конкурсам Social Weekend.
Партнёр праекта квас “Хатнi”.