Атрад хуткага рэагавання заклікае гарадзенцаў у свае шэрагі
Прадстаўнік арганізацыі Валерый распавядае, што валанцёрамі атрада могуць быць паўнагадовыя асобы, якія не маюць сур’ёзных праблем са здароўем.
“Быць валанцёрам – пакліканне. Многія людзі, якія прыходзілі ў атрад, з часам раставаліся з намі па розных прычынах. Праз такі адсеў і патрэбна больш добраахвотнікаў”, – кажа Валерый. Па яго словах, нават пры досыць вялікай колькасці валанцёраў адначасова можна разлічваць у лепшым выпадку на чацвёртую іх частку. “Ва ўсіх праца, планы, сям’я. Тым больш, калі сітуацыя тычыцца падрыхтоўкі і рэагавання на надзвычайную сітуацыю, калі сабраць атрад трэба за мінімальны час”.
Дзейнасць атрада ўключае ў сябе:
– Аказанне першай медычнай і псіхалагічнай дапамогі пацярпелым у НС,
– Навучанне насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі,
– Удзел у значных мерапрыемствах горада і вобласці, каб прадухіліць або своечасовага адрэагаваць на НС,
– Арганізацыю дзяжурстваў у перыяды, звязаныя з рызыкай узнікнення НС (экстрэмальна высокія ці нізкія тэмпературы, галалёдзіцы і г.д.),
– Арганізацыя пошуку згубленых людзей,
– Праца кіналагічнага атрада,
– Выезды на навучанне ў іншыя рэгіёны Беларусі,
– Супрацоўніцтва з калегамі з іншых абласцей і замежжа.
Атрад хуткага рэагавання існуе амаль два гады. Кіналагічны атрад у – паўтара.
Добраахвотнікі гэта паўнагадовыя людзі, занятыя ў розных галінах: электрыкі, прадпрымальнікі, нават дзяржаўныя служачыя. Усіх іх аб’ядноўвае неабыякавасць да чужых праблем. Зараз у атрадзе 15 чалавек.
Атрад хуткага рэагавання пастаянна навучае насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі. Праводзіць дзяжурства на гарадскіх мерапрыемствах, такіх як Фестываль нацыянальных культур, моладзевы чэмпіянат свету па пажарным спорце, Дзень перамогі і іншых. Штогод атрад рэагуе на экстрэмальныя тэмпературы летам і зімой. Сёлета добраахвотнікi ўпершыню дзяжурылі на дарогах, дапамагаючы аўтамабілістам.