“Я не сын караля”. Прынц Чарльз з Нігерыі расказвае пра жыццё ў Гродне

Аканнi Чэмзi Прынц Чарльз – менавіта так клічуць нігерыйскага студэнта, які прыехаў у Гродна ў 2014 годзе і пайшоў вучыцца не на падрыхтоўчы курс, а адразу ў Медыцынскі ўніверсітэт. Вучоба ў Беларусі – нармальная з’ява для афрыканскай моладзі. Прынц – ужо чацвёрты чалавек са сваёй сям’і, які прыехаў па адукацыю ў Еўропу.

Чыноўніка Гродзенскага гарвыканкама падазраюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў

|

Крымінальныя справы ўзбуджаны супраць кіраўніка аднаго з аддзелаў Гродзенскага гарвыканкама і дырэктаркі прыватнай гандлёвай  фірмы. Іх падазраюць у крадзяжы ў буйным памеры праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 210 КК), паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Вясковец засёк госця сякерай, а труп схаваў у канаве

|

На працягу тыдня аператыўнікі шукалі 56-гадовага жыхара вёскі Пяцюлеўчы Лідкага раёна, што 7 сакавіка сышоў з дому і не вярнуўся. 15 сакавіка ва УСС Гродна паведамілі, што яго цела з шасцю сечанымі ранамі было знойдзена ў канаве з вадой.

Новы гарадзенскі гастрабар “Вердэн”: паснедаць, папрацаваць, затусіць увечары

|

У сакавіку ў Гродне адчынілася новае месца – гастрабар “Вердэн”. Адзін з яго заснавальнікаў расказаў пра ідэю месца і патлумачыў, чаму пераехаць з Піцера ў нашмат меншы Гродна ды пасля працы ў дыпламатыі заняцца гастраноміяй – гэта нармальна.

У Верцялішках маленькае дзіця атруцілася ўгарным газам

|

Дзяўчынка ва ўзросце аднаго году патрапіла 14 сакавіка ў абласную дзіцячую бальніцу Гродна з дыягназам “атручванне ўгарным газам”, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Сервіс “Е-Доставка” закрыўся ў Гродне

|

Склад сервіса “Е-Доставка” спыніў працу ў Гродне 14 сакавіка. Цяпер тавары з сеткі “Еўраопт” можна замовіць з дастаўкай толькі з Мінска па прынцыпе “на заўтра” або “на паслязаўтра”.

Хакеісты “Нёмана” чарговы раз прайгралі, але шанец працягнуць барацьбу яшчэ маюць

|

Праз суткі пасля апошняга матчу “Нёман” і “Юнацтва” зноў скрыжавалі клюшкі ў гарадзенскім лядовым палацы. У Гродне мінчане як у першым, так і ў другім матчы атрымалі перамогу над мясцовымі хакеістамі.

У Гродне дэгуставалі здаровую ежу і прэзентавалі веганскі часопіс

|

Уладальнікі гродзенскай крамы “Прадукты для здароўя” Таццяна Стрыжанкова і Павел Харыонаў прэзентавалі гарадзенцам карысныя прадукты. Прэзентацыя-дэгустацыя прайшла 12 сакавіка ў веган-бары Nesterka.

У Лідзе адкрыецца візавы цэнтр Польшчы

|

Другі польскі візавы цэнтр на Гарадзеншчыне пачне працу 18 сакавіка ў Лідзе. Таксама 16 сакавіка адчыняцца такія ж цэнтры ў Пінску і Баранавічах, а 17 сакавіка – у Магілёве. Такім чынам, агулам у Беларусі будзе працаваць восем польскіх візавых цэнтраў. Пра гэта паведамілі ў Амбасадзе Польшчы ў Мінску.

Дзе ў Гродне правесці Гадзіну Зямлі і чым заняцца дома ў цемры?

|

Выключыць электрычнасць і падумаць пра планету 19 сакавіка можна як у гарадзенскіх кафэ і творчых прасторах, так і дома. Мы сабралі спіс месцаў, куды можна схадзіць на акцыю ў Гродне. І варыянты, як да яе далучыцца, застаўшыся дома.