Сервіс “Е-Доставка” закрыўся ў Гродне

|

Паслугу ліквідавалі, бо яна была стратнай. “Закон забараняе гандаль алкаголем анлайн, што робіць паслугу непаўнавартаснай і таму яна заўсёды будзе стратнай”, – тлумачаць прадстаўнікі рытэйлера. Яны звярталіся неаднаразова да ўладаў, каб тыя перагледзелі спіс забароненага ды паспрыялі развіццю анлайн-гандлю. Акрамя алкаголю дапамагчы “Е-Доставке” маглі б і тытунёвыя вырабы, каб іх дазволілі прадаваць у сеціве.

 

Такім чынам гарадзенцы страцілі не толькі магчымасць хутка атрымліваць замоўленыя тавары, але і зарабляць – працу страціла каля 100 чалавек. У Мінску скарачэнні яшчэ большыя – 500 чалавек

 

Па словах дырэктара інтэрнэт-крамы Дзяніса Мароза, якія прыводзіць TUT.BY, у Гродне кампанія страціла 1,1 млн долараў інвестыцый.

 

Нагадаем, сервіс “Е-Доставка” пачаў працаваць у Гродне і раёне ў лістападзе 2015. Цяпер жа на замену яму прыйдзе сервіс “Гипермолл”, у якім значна большы выбар прамысловых тавараў, а таксама ёсць камп’ютары і электроніка, бытавая тэхніка, тавары для аўто. Тавары ў Гродна будуць дастаўляцца з Мінска “на заўтра” або “на паслязаўтра”. 

 

Фота: Белта