У Гродне дэгуставалі здаровую ежу і прэзентавалі веганскі часопіс

|

Арганізатары пачалі з дэгустацыі імбірнага безалкагольнага віна. Пякучы прысмак віна спадабаўся не ўсім. Імбір – карысная расліна, таму такое віно можна ўжываць не толькі ў чыстым выглядзе для ўмацавання імунітэту, але і дадаваць у алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, выпечку і салаты.

 

 

Затым прысутным прапанавалі пакаштаваць ільняныя флакс-батончыкі, жытні і жытнёва-пшанічны хлеб. Хлеб абсалютна натуральны і мае ўсяго два складнікі: муку з цэльнага зерня і ваду, квасіцца пры дапамозе закваскі ўласнага прыгатавання. Пакаштаваць хлеб можна было з сочывам са сліў, якое Таццяна зрабіла сама.

 

 

Пасля дэгустацыі арганізатары пазнаёмілі наведвальнікаў з асартыментам прадуктаў, якія ёсць у іх краме. Пералік даволі вялікі: ад круп, мукі, разнастайнага насення і натуральнага алею да карысных прысмакаў – мармеладных цукерак на аснове фруктовага пюрэ без цукру і жэлаціну і горкага шакаладу без цукру.

 

 

Пакуль Таццяна гатавала на пробу бананавы смузі са спірулінай, мелісай і сельдэрэем, стваральнікі веганскага часопіса “Esther Journal” прэзентавалі свой прадукт.

 

 

Вечар скончыўся дэгустацыяй смузі ўпрыкуску з насеннем чыа, кунжута і белага льна.

 

 

Фота: Ян Лялевіч