Жанчыну шпіталізавалі, а яе лепшага сябра пахавалі пасля ДТЗ на пешаходным пераходзе
Вечарам 22 сакавіка на вуліцы Болдзіна, паблізу лазні, аўтамабіль збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе разам са сваім сабакам. Жывёла загінула на месцы, жанчыну з рознымі пераломамі шпіталізавалі.