На бясплатным трэнінгу гарадзенцаў навучаць бегаць доўгія дыстанцыі
На адкрытае мерапрыемства запрашаюць усіх, хто ўжо бегае, і тых, толькі хоча навучыцца правільна бегаць.
“Мы разлічваем убачыць людзей амбіцыйных і неабыякавых да бегу, якія хочуць даказаць сабе і навакольным, што яны здольныя на значна больш смелыя ўчынкі. Гэта тычыцца такіх дыстанцый, як паўмарафон і марафон“, – распавёў прадстаўнік клуба Run4Fun Аляксей Чамаданаў.
Аляксей Чэмаданаў: бег – нагода для радасці, марафон – філасофія жыцця
“Стылёвы бег” у Гродне: у Каложскім парку можна было пабегаць з Іванам Ціханам
Першы занятак для пачаткоўцаў пройдзе бясплатна, потым трэнеры працягнуць свае паслугi на платнай аснове. Будзе распрацаваны план трэніровак для некалькіх узроўняў у залежнасці ад мэтаў бегуноў: дзве трэніроўкі ў тыдзень з трэнерам і дзве самастойна.
“Першая трэніроўка будзе лёгкай прабежкай. Я растлумачу прынцыпы бегу, як правільна бегчы, таксама зоймемся агульнай фізічнай падрыхтоўкай. Зараз многія кажуць, што ім страшна прабегчы тую ці іншую дыстанцыю, але мне здаецца, справа не ў страху, а ў ляноце. З чагосьці трэба пачынаць. Многія ўжо пераадолелі ляноту і страх дзякуючы нашаму клубу. Трэба толькі зрабіць першы крок, а гэта няпроста”, – кажа Аляксей. Ён чакае тых, хто верыць у сябе, і тых, хто не верыць. З апошнімі яшчэ цікавей працаваць, запэўнівае Аляксей.
Бясплатная трэніроўка пройдзе 23 сакавіка ў фітнес-клубе “Боди-Арт” па адрасе Паповіча, 50 (буд. УПК №2, 4 паверх). Пачатак у 18.00.
Беласток бяжыць, Гродна не адстае: нашы спартсмены скарылі п’едэстал Białystok Biega