Беласток бяжыць, Гродна не адстае: нашы спартсмены скарылі п’едэстал Białystok Biega

|

Раней гарадзенцы таксама бралі ўдзел у беластоцкіх спаборніцтвах, але сёлета ўпершыню выступілі камандай – зусім нядаўна было зарэгістравана гарадзенскае прадстаўніцтва руху Run4fun.

Члены клуба – не толькі прафесійныя спартоўцы. Тут ёсць і настаўнікі, і бізнесоўцы. Юрый Крупіца, кіраўнік фірмы 2КіК, таксама член гарадзенскага прадстаўніцтва Run4fun, падтрымаў каманду фінансава, аплаціўшы транспартныя выдаткі.

Са словаў Аляксея Чамаданава, кіраўніка ініцыятывы, з Юрыем, як і змногімі іншымі, хто пасля стаў членам руху, яны пазнаёміліся на бегавой сцежцы ў Пышках. Аляксей упэўнены, што сумесныя трэніроўкі даюць большы плён, чым бег паасобку, а высокі вынік каманды ў першых спаборніцтвах гэта пацвярджае.

 

У спаборніцтвах удзельнічала і яшчэ адна гарадзенская каманда – Grodno-run. У яе склад увайшла вядомая сярод гарадзенскіх бегуноў сям’я Андрэйчыкаў – Алег, Наталля і Кірыл, а таксама спартсменкі Вікторыя Ярашэвіч і Галіна Карнацэвіч.

 

Спаборніцтвы ў Беластоку праводзіліся каля Оперы і тэатра лялек, дзе часова перапынілі рух транспарту.

У парку, які агінала траса, стаялі намёты спонсараў, былі арганізаваны забавы для дзяцей. Многія прыходзілі сюды цэлымі сем’ямі, каб падтрымаць сваіх удзельнікаў. Арганізацыя мерапрыемства дазваляла прыемна і карысна правесці час не толькі спартсменам.

Спаборніцтвы дарослых пачаліся з забегу на 5 кіламетраў. Агульная размінка на старце дапамагла не толькі разагрэць мышцы, але і падняць настрой.

Усяго ў забегу бралі удзел 506 бегуноў, з іх – чатыры гарадзенцы. У выніку гарадзенкі Юлія Кароль і Вікторыя Ярашэвіч занялі 6 і 7 пазіцыі ў агульным заліку (суадносна –  2 і 3 месца сярод жанчын),

Андрэй Каранкевіч заняў 10 пазіцыю, а Вольга Велесік – 400.

 

Па ўзроставых катэгорыях узнагароды размеркаваліся наступным чынам: Вікторыя Ярашэвіч – 2 месца сярод жанцын да 20 гадоў, Андрэй Каранкевіч – 1 месца сярод мужчын да 40.

 

Адметна, што следам за спартоўцамі ў гэтым забегу стартавалі і беластоцкія медыкі – група ў белых майках з надпісам “Теrapia na trase” паказвала, што польскія лекары здольны быць практычным прыкладам здаровага ладу жыцця.

Забег на 10 кіламетраў сабраў 768 аматараў бегу, у ліку каторых было 15 гарадзенцаў.

Самым напружаным, безумоўна, было чаканне першага, хто перакрочыць лінію фінішу.

4 align=”” width=”725″ height=”484″ >

У мінулым годзе пераможцам трасы быў Генадзь Верхаводкін з Гродна, а следам за ім прыбег Пшэмыслаў Дамброўскі з Беластоку. Аднак у гэтым годзе, хоць Генадзь і паказаў лепшы за мінулагодні вынік, апярэдзіць суперніка не змог. Пшэмыслаў стаў першым, гарадзенец заняў другое месца на п’едэстале.

0 align=”” width=”725″ height=”484″ >

Далей гарадзенскі пераможны спіс выглядае наступным чынам:

 

Сярод самых маладзейшых удзельнікаў прабегу лепшым сярод мужчын стаў Кірыл Андрэйчык, сярод жанчын у гэтай узроставай катэгорыі Вялесік Вольга заняла 3 месца.


Ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў адзначылася Сомава Ірына, заняўшы 2 месца сярод жанчын.  

 

Сярод мужчын да 30 гадоў гарадзенцы Генадзь Верхаводкін, Ігар Цецярукоў і Аляксей Чамаданаў не пакінулі шанцаў іншым, заваяваўшы тры першыя пазіцыі. Сярод жанчын такога ўзросту першае месца заваявала Наталля Палоннікава.

 

Ва узроставай катэгорыі да 40 гадоў сярод жанчын Галіна Карнацэвіч і Наталля Андрэйчык занялі два першыя месцы.

 

Арганізатары спаборніцтваў устанавілі таксама некалькі спецыяльных катэгорый. З улікам таго, што спаборніцтвы праводзіліся пяты раз, прызы атрымалі тыя, хто дайшоў да фінішу 5-м, 55-м і 555-м. Узнагароджвалі таксама найстарэйшых удзельнікаў прабегу і самага хуткага беластачаніна.

З улікам высокай актыўнасці і добрых вынікаў гарадзенцаў, на наступны год паабяцалі ўстанавіць адмысловы прыз і для найхутчэйшага гарадзенца.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на афіцыйнай старонцы мерапрыемства.

 

Фота аўтаркі

 

 

Чытай таксама:

 

Аляксей Чэмаданаў: бег – нагода для радасці, марафон – філасофія жыцця

 

Марафон Сяброўства: праз адлегласць, межы і ўласныя стэрэатыпы


“Стылёвы бег” у Гродне: у Каложскім парку можна было пабегаць з Іванам Ціханам