У Гродне затрымалі групу збытчыкаў небяспечных псіхатропаў

|

Для пошуку кліентаў выкарыстоўваўся інтэрнэт, усе разлікі праходзілі безнаяўна. Таксама затрыманыя прадавалі псіхатропы наўпрост сваім знаёмым, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

 

У ходзе ператрусаў і аглядаў жылля, а таксама ў выяўленых тайніках канфіскавана значная колькасць рэчываў, прызнаных экспертамі асабліва небяспечнымі псіхатропамі. У выніку аналізу інфармацыі з канфіскаваных электронных носьбітаў устаноўлена звыш 140 фактаў збыту псіхатропаў.

 

Следчыя распачалі восем крымінальных спраў, у тым ліку пяць – па фактах збыту псіхатропных рэчываў (ч.3 арт.328 КК) і тры – па фактах іх незаконнага абароту без мэты збыту (ч.1 арт.328 КК). Да трох ўдзельнікаў злачыннай групы з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Накладзены арышт на іх маёмасць, уключаючы аргтэхніку і аўтамабіль.

 

Для далейшага расследавання крымінальнай справы створана следчая група з ліку супрацоўнікаў, якія спецыялізуюцца на расследаванні падобных злачынстваў. Вядзецца далейшая актыўная праца, накіраваная на высвятленне ўсіх абставін супрацьпраўнай дзейнасці групы.