Якія ж мы бульбашы? Праўдзівая гісторыя бульбы на беларускіх землях (без Пятра І)
Што агульнага паміж беларусам з-пад Скідзеля і паўднёваамерыканскім індзейцам з-над возера Ціцікака? Правільна. Яны абодва вельмі любяць бульбу. Амерыканскай бульбе не менш за 14 000 гадоў, ды і вырошчваюць яе індзейцы напрацягу некалькіх тысяч сезонаў. Беларускае бульбаводства значна карацейшае. Сталым госцем на сталах нашых сялян наш “другі хлеб” стаў не больш чым паўтара стагоддзя таму.